Бюджэтны падарунак!

Dec 20, 2011 16:46

Ёсць некалькі фотаальбомаў Ул. Ліхадзедава (на аснове ягонай калекцыі паштовак) "Беларусь праз фотааб'ектыў нямецкага салдата" і "Адам Міцкевіч на старых паштоўках"  з дробнымі дэфектамі (плямкі, пацёкі), і таму -- за палову выдавецкага кошту (як на сёння -- амаль задарма))

 
"Упершыню на рэпрадукцыях чатырохсот старых паштовак адлюстраваныя жыццё
і творчасць Адама Міцкевіча, ураджэнца беларускай зямлі, геніяльнага польскага паэта, славы і гонару ўсяго чалавецтва". На беларускай, польскай, рускай
і англійскай мовах 42 тбр.

 

"Кніга змяшчае рэпрадукцыі амаль чатырох
з паловай сотняў нямецкіх фотапаштовак перыяду Першай сусветнай вайны. На іх - выявы беларускіх гарадоў і мястэчак, жыццё і побыт насельніцтва, прыродныя і архітэктурныя пейзажы, сцэны вайсковага быту. Шмат якія асаблівасці, дэталі той рэчаіснасці нідзе болей не зафіксаваныя, што робіць гэтыя паштоўкі ўнікальнымі дакументамі свайго часу. Асноўная маса іх публікуецца ўпершыню." На беларускай, нямецкай і рускай мовах 37 тбр.
Звяртайцеся! Колькасць абмежаваная)

Previous post Next post
Up