Мае Каляды, або Што рабіць з чарапахай?

Dec 26, 2011 16:51

На Каляды калядавала -- упершыню. Файна, цудоўна, цёпла. Файныя дзяўчаты, прыгожыя спевы, а я была козкай)
У сяброўкі - гатавалі куццю, печыўка пяклі з выявай сонейка, і цудоўна пасядзелі дзвюма недасем'ямі... Так файна было даведацца, што некаму я трэба, не прачытае, але - шчыры дзякуй за вечар!
І падарункі былі: гадзіннік-кружэлка, які вельмі расхваляваў ката, і - ура!, спраўджаная даўняя мроя! - чарапаха! Яна канчаткова паламала кату псіхіку. І я вось, другі дзень толькі і думаю, дзе ўзяць тэрарыюм, ці грошы на яго (часова пасяліла ў кардоннай каробцы з-пад ботаў), чым карміць (палова інэт-крыніцаў кажа, што жывёльны бялок - яйкі вараныя, мяса - проста неабходны, палова - што ні ў якім разе нельга даваць), як часта (палова раіць штодзень, другая - праз дзень), ці крытычна неабходна УФ-лямпа, як шмат і часта грэць наогул, як часта купаць... Агрр! Шаноўныя-любімыя, калі хто мае досвед, падзяліцеся, калі ласка! Бо не хочацца нашкодзіць пакутніцы праз тое, што інэт - вялікая сметніца.
Вось так я ўпершынюнарэшце святкавала Каляды.

мая норка, што такое шчасце?, сябры, мая краіна, вечныя цэннасці

Previous post Next post
Up