А вы што думаеце пра сваю старасьць?

Jan 23, 2011 21:57


Сёньня на дзіцячым дні народзнаў, пакуль дзеці далёка ад нас гулялі-забаўляліся, у нас размова зайшла пра старасьць. Адна з мамаў праходзіць выпрабаваўчы тэрмін у фірме па даглядзе старых. Зусім старыя людзі ляжаць цэлы дзень дома. Яны ня могуць больш размаўляць, ня могуць рухацца. Да іх прыходзяць супрацоўніцы, мяняюць памперсы, кормяць, абмываюць ( Read more... )

Leave a comment

Comments 12

rosy_bud January 23 2011, 21:39:37 UTC
Мой былы аднакурснік вучыцца ў Нямеччыне. Калісьці такую ж працу рабіў. Зараз распавядае таксама без эмоцыяў, нават трохі цынічна.
Ведаеш, пачуцьці - наступны ўзровень, так скць. Бо на Беларусі хапае старых, якім і добрага дагляду бракуе...
Але пры гэтым я - за хоць трошкі чалавечнасьці.

Reply

myshyn January 23 2011, 21:54:06 UTC
Я нават не пра тое, як іх даглядаюць. Я вось баюся такой бездапаможнасьці. Працяг размовы быў такі, што іншая мама сказала літаральна наступнае: я хачу, каб мая дачка здала мяне ў дом састарэлых (ня гледзячы на ўмовы), бо хачу, каб яна жыла сваім жыцьцём, не хачу быць для яе праблемай.

А я вось увогуле не хачу, каб мае родныя запомнілі мяне такой. Страшна. Здаецца, лепш памерці раней, чым сканчаць жыцьцё так. Але гэта я цяпер кажу, маладая. А дзе тая мяжа, і што я скажу тады?

Reply

rosy_bud January 23 2011, 21:59:44 UTC
ну, наўрад ці запамінаюцца толькі апошнія дні. Мая бабуля дзесьці год амаль не ўставала перад смерцю. Я помню яе і бадзёрай.
Наконт гэтага жаху - ніхто не хоча бездапаможнасьці. Мне здаецца, у гэтым выпадку лепш "падумаць аб гэтым потым". Мо і думаць ня прыйдзецца?

Reply

myshyn January 24 2011, 22:33:35 UTC
потым будзе позна думаць. гэта і палохае.

Reply


iten January 23 2011, 22:27:04 UTC
Всё это ужасно и абсолютно безрадостно. Больше не знаю, что сказать.

Reply

myshyn January 24 2011, 22:34:47 UTC
так

Reply


ex_krywal January 24 2011, 12:36:34 UTC
я думаю, я б таксама так не хацеў.
і не хацеў бы быць адзінокім у гэты час.

Reply

myshyn January 24 2011, 22:37:09 UTC
баюся, што нават ня важна, хто даглядае: родныя дзеці ці сідзелкі. пытаньне ў бездапаможнасьці, у такім страшным існаваньні. я ўчора падумала: гэта ж непазьбежна! і таму мне страшна.

Reply

ex_krywal January 25 2011, 10:58:11 UTC
думаю, з узростам гэта пройдзе.

Reply

branislavawna January 25 2011, 18:52:47 UTC
хто даглядае - важна
калі дзед быў нямоглы, за ім у асноўным даглядалі мама і цётка.
а калі ўрэшце невыносна стаміліся, нанялі сядзелку на выходныя.
потым іншую, іншую... дзед вельмі не хацеў чужых людзей побач.

Reply


Leave a comment

Up