Leave a comment

Comments 19

euga August 31 2014, 19:55:44 UTC
Ух, які класны спіс! :)

І з сумленнем - няблага. :))

Reply

mishyna_unuka August 31 2014, 20:11:14 UTC
Доўга гойсала па сеціве, каб накідаць спіс. Зараз у чыталцы неблагая, спадзяюся, падборка.

Не, з сумленнем усё кепска. Яно раптоўна прачнулася і хуценька збегла. Падазраю, што аповесць пра супрацоўніка лабараторыі арахна-энтамалогіі (во як!) і ягоную працу на карысць сельскай гаспадаркі яго дужа напалохала :))

Reply


lada_aleinik August 31 2014, 22:40:58 UTC
Вольга, Вы мяне проста забілі!
Сорамна, вядома, але апроч Памука я нічога не чытала.
Зараз па-хуткаму "нагуглю" тэксты, якія Вы паназывалі.

Некалі я нават ставіла перад сабой такую задачу: чытаць рознае, шукаць новае, адкрываць невядомае... Нічога не атрымліваецца. Нічога не паспяваю! :(

Reply

mishyna_unuka September 1 2014, 17:22:17 UTC
Ну, не ўсё ж Вам мяне забіваць :)))

У мяне, калі па праўдзе, асноўнае чытанне - у аўтобусе па дарозе з працы.

Reply


vital_rudak September 1 2014, 08:57:03 UTC
Зрабіў закладачку на пару кніжачак :)

Reply

mishyna_unuka September 1 2014, 17:23:14 UTC
Радая, што аказалася нечым карысная :)) Прыемнага чытання!

Reply

mishyna_unuka September 2 2014, 17:44:01 UTC
А на якія, калі не сакрэт?

Reply

vital_rudak September 3 2014, 19:49:17 UTC
1-ая і 4-я за ліпень.

Reply


backel_k September 1 2014, 09:30:23 UTC
некалькі год таму Шмітт моцна ўразіў!

Reply

mishyna_unuka September 1 2014, 17:28:29 UTC
Я да гэтага прачытала яго "Женщина в зеркале". Спадабалася. Вось і вырашыла працягнуць знаёмства з яго творчасцю.

Reply

backel_k September 1 2014, 18:26:09 UTC
раю ягонае таксама "Калі я быў мастацкім творам"

Reply

mishyna_unuka September 1 2014, 18:38:19 UTC
Пачытала анатацыю і загрузіла. І яшчэ некалькі твораў. Дзякуй. Абавязкова пачытаю.

Reply


lada_aleinik September 1 2014, 21:45:01 UTC
"Оскара..." Шмітта пачала сёння. Афігенна!)
Дзякуй Вам, Вольга!

Reply

mishyna_unuka September 2 2014, 17:49:21 UTC
Так, сапраўды, гэты твор не крануць не можа. З усіх пералічаных вышэй твораў - гэта, па-мойму, самая моцная ягоная рэч. Праўда, калі чытаеш іх адна за другой, пачынаеш падазраваць, што аўтар цудоўна ведае, за якія ніткі трэба дзёргаць. І актыўна гэта робіць.

Reply


Leave a comment

Up