Чытацкі дзённік

Aug 31, 2014 22:53

Летам прачытала:
Чэрвень
1. Тахар Бенджеллун "Священная ночь" - месцамі было нуднавата. Хаця не, не так. Месцамі было цікава - так будзе дакладней.
2. Гансало Торренте Бальестер "Дон Хуан" - нармальна
3. Орхан Памук "Белая крепость" - спадабалася

Ліпень
1. Орхан Памук "Стамбул. Город воспоминаний" - вельмі спадабалася. Чытала супярэчлівыя водгукі - ад "што за нудота!" да "проста ў захапленні!". Я далучаюся да апошніх. Там, як аказалася, шмат мяне. Дакладней, многія ўспаміны і адчуванні з дзяцінства аўтара блізкія і падобныя да маіх ўласных.
2. Иван Мяло "Засуха". Ну, гэта так... Проста прачнулася сумленне :)
3. Джессика Адамс "E-mail: белая @ одинокая" - чытво. Але прыкольна пачытаць пра тыя часы, калі інтэрнэт толькі пачынаў упэўнена крочыць па планеце. Кніга пра адносіны ў сеціве, калі карацей.
4. Агнета Плейель "Пережить зиму в Стокгольме" - з ацэнкай не вызначылася. Даволі атмасферная кніга. На момант чытання мне пайшло.

Жнівень
Тут усяго адна пазіцыя.
1. Эрик-Эмманюэль Шмитт "Оскар и Розовая Дама и другие истории" (Оскар и Розовая Дама. Мсье Ибрагим и цветы Корана. Дети Ноя. Борец сумо, который никак не мог потолстеть. Десять детей, которых никогда не было у госпожи Минг) - спадабалася. Трохі нават праслязілася. Папярэджваю: першую аповесць на людзях лепш не чытаць. Я яе ў транспарце чытала. Вакол людзі, а ты ледзь стрымліваешся, каб не разравецца... Мяне выратавалі толькі цёмныя акуляры :)
 

Чытацкі дзённік, Лета, кнігі, літаратура, кніжнае

Previous post Next post
Up