Страшнае

Nov 01, 2013 17:31

Самая страшная казка - "Удовін сын".Гэта адбылося даўно, калі мы з сястрой яшчэ слухалі казкі на ноч. Бацька (ці то была яго чарга чытаць, ці то проста ўзнікла такое жаданне - не ведаю) узяў кнігу і мы выбралі адну з самых доўгіх казак. Дачытаў да таго маманту, калі павінен быў адбыцца двубой са змеем (праўда, не памятаю, які па ліку двубой) і ... ( Read more... )

бацька, памяць, Я, ха-ха, дзяцінства

Leave a comment

Comments 6

volka_z_bolkava November 1 2013, 15:44:54 UTC
А мяне дарагі-любімы-старэйшы-брат напалохаў неяк сабакам Баскервіляў. Мы разам паглядзелі кіно, а потым ці то ён вырашыў, што мне малавата будзе, ці то проста жартаваў так, але, калі я пайшла спаць, пачаў скавытаць за сценкай... Ой жаху было!..
А яшчэ ў мяне ў дзяціснтве быў пастаянны жахлівы сон: як за мной гоніцца Баба яга. Не памятаю, з чаго ён пачаў сніцца. Але з-за яго я баялася класціся спаць без святла.
Во як:)

Reply

mishyna_unuka November 1 2013, 17:45:25 UTC
Брат у Вас яшчэ той... добры чалавек :)) Я ў параўнанні з ім проста анёлак!
А цемры я і цяпер трохі пабойваюся. Спаць, канешне, магу, але ўставаць сярод ноч, калі адна ў хаце...

Reply

volka_z_bolkava November 1 2013, 20:39:57 UTC
Ён харошы))) асабліва цяпер, калі вырас. Доктар хімічных навук - і нічога не ўзарваў ))))

Reply

mishyna_unuka November 2 2013, 15:31:23 UTC
Ого!
І ў яго яшчэ ўсё наперадзе (гэта я пра "не ўзарваў") :)))

Reply


lada_aleinik November 1 2013, 17:40:58 UTC
О, так! "Вій" я таксама прачытала самастойна і ледзь не сканала са страху!)

А самай страшнай казкай - дасюль памятаю! - была казка Шарля Перо "Мальчік с пальчік". Калі дрэвасек прапанаваў жонцы завесці дзяцей у лес і там пакінуць... Гэта ж суцэльны жах!

Reply

mishyna_unuka November 1 2013, 17:48:11 UTC
А ў мяне гэтая казка нармальна прайшла. Не аднаго ж у лес, а калектыў :))

Reply


Leave a comment

Up