Страшнае

Nov 01, 2013 17:31

Самая страшная казка - "Удовін сын".
Гэта адбылося даўно, калі мы з сястрой яшчэ слухалі казкі на ноч. Бацька (ці то была яго чарга чытаць, ці то проста ўзнікла такое жаданне - не ведаю) узяў кнігу і мы выбралі адну з самых доўгіх казак. Дачытаў да таго маманту, калі павінен быў адбыцца двубой са змеем (праўда, не памятаю, які па ліку двубой) і ... пажадаў спакойнай ночы. На ўсе мае абурэнні і тлумачэнні, што я не змагу заснуць, ён параіў дадумаць самастойна працяг. Прыйшлося.
На наступны вечар ён, канешне, дачытаў казку. Але я больш яе не чытала. Усе казкі ў той кнізе перачытала сама і толькі яе - не. Страшная ж.

Самы страшні мульцік - пра дамавіка Кузю ( і Нафаню - як без яго!).
У прынцыпе, па той жа прычыне. Ну, нельга паказваць дзецям на ноч серыю, дзе Баба Яга выкрадае Кузю!!! Гэта ж проста жах!!!

image Click to view



Самая страшная кніга - "Вій" М.Гогаля.
Чытала сама. Настаўніца сказала, што цікавы твор. Я адразу пайшла ў бібліятэку і ўзяла. Не легла спаць, пакуль не дачытала. А як дачытала, то спаць спакойна ўжо не магла. Адной баяцца - удвая срашней. Туму вырашана было ПАДРАБЯЗНА пераказаць твор малодшай. Відаць, добра пераказала! Ёй стала таксама страшна. І тут я, як старэйшая і ціпа не баюся такіх казак дазволіла ёй паспаць адну ноч са мной у маім ложку. І для надзейнасці ціпа каб яе супакоіць вакол нагой у паветры правяла, каб ніякая нячыстая сіла не чаплялася. І спала я тады спакойна...

А вы чаго баяліся ў дзяцінстве?

бацька, памяць, Я, ха-ха, дзяцінства

Previous post Next post
Up