Можна сказаць, што дачакалася!

Sep 09, 2013 21:08

Памятаеце, я тут паказвала свой кавун? Забрала яго ў Мінск. Учора разрэзалі і абалдзелі!
Глядзець )

Лета, люблю, смачна

Leave a comment

Comments 20

veragodna September 9 2013, 18:16:13 UTC
А я ўжо ўявіла сабе, што жоўты :).

Reply

mishyna_unuka September 9 2013, 18:29:45 UTC
Цьфу-цьфу-цьфу, бо ляжыць яшчэ адзін :)))

Reply

veragodna September 9 2013, 18:31:51 UTC
Ды не, я пра від :). Ёсць такі від - жоўтыя (унутры) кавуны. Нехта з сяброў паказваў са свайго агарода ў мінулым годзе.

Reply

mishyna_unuka September 9 2013, 18:38:11 UTC
Не, мы кансерватыўныя :))

Reply


lada_aleinik September 9 2013, 18:23:07 UTC
Афігець!!!
Добра, што я прапусціла той Ваш пост, на які Вы далі спасылку! А то б тузала Вас бясконца, патрабуючы аччоту!))
Суперскі кавун!
Усё, я таксама буду вырошчваць. Мая мама пару год таму саджала і кавуны, і дыні, але да неабходнай кандыцыі яны ў яе не даходзілі. Але, раз выспеліць усё-такі магчыма, займуся гэтай справай абавязкова!
А дзе Вы насенне бралі? Проста з кавуна? Ці спецыяльна набывалі?

Reply

mishyna_unuka September 9 2013, 18:35:20 UTC
Бацькі ў краме набывалі. Здаецца нават беларускае насенне.
Некалькі зярняткаў кінулі на градцы далёка ад хаты - вось гэты там і рос без догляду. А тыя, што каля хаты, - і накрывалі, і рэгулярна палівалі, а толькі ў жніўні з'явіліся кавунчыкі. Бацькі, праўда, адзін з тых паспрабавалі. Сказалі, што яшчэ белы, але салодкі.
Мы і дыні пасадзілі, але яны не такія смачныя, як па мне.

Reply

lada_aleinik September 9 2013, 18:44:53 UTC
Эх, Вы мяне азадачылі не па-дзецкі!))
Хутчэй бы вясна! У мяне столькі планаў, што аж хвост дрыжыць!))

Reply

mishyna_unuka September 9 2013, 18:47:19 UTC
Галоўнае, каб не забыліся да вясны і каб зямлі хапіла :))

Reply


markiz_de_kiss September 9 2013, 19:37:33 UTC
(Напяваю) І не спелы, і не спеээээлы... :)

Reply

mishyna_unuka September 10 2013, 12:44:30 UTC
:)))) Затое смачны!!!

Reply


vital_rudak September 10 2013, 08:17:42 UTC
А дзе сээмачкі??)

Reply

mishyna_unuka September 10 2013, 12:43:00 UTC
Семачкі, на жаль, былі. Проста разрэз удалы :)

Reply

vital_rudak September 10 2013, 12:50:16 UTC
А то я ўжо падумаў, што ідэальны кавун вырасцілі!)

Reply

mishyna_unuka September 10 2013, 12:58:32 UTC
Ёсць яшчэ, да чаго імкнуцца :)))

Reply


Leave a comment

Up