Можна сказаць, што дачакалася!

Sep 09, 2013 21:08

Памятаеце, я тут паказвала свой кавун? Забрала яго ў Мінск. Учора разрэзалі і абалдзелі!
Глядзець )

Лета, люблю, смачна

Leave a comment

lada_aleinik September 9 2013, 18:23:07 UTC
Афігець!!!
Добра, што я прапусціла той Ваш пост, на які Вы далі спасылку! А то б тузала Вас бясконца, патрабуючы аччоту!))
Суперскі кавун!
Усё, я таксама буду вырошчваць. Мая мама пару год таму саджала і кавуны, і дыні, але да неабходнай кандыцыі яны ў яе не даходзілі. Але, раз выспеліць усё-такі магчыма, займуся гэтай справай абавязкова!
А дзе Вы насенне бралі? Проста з кавуна? Ці спецыяльна набывалі?

Reply

mishyna_unuka September 9 2013, 18:35:20 UTC
Бацькі ў краме набывалі. Здаецца нават беларускае насенне.
Некалькі зярняткаў кінулі на градцы далёка ад хаты - вось гэты там і рос без догляду. А тыя, што каля хаты, - і накрывалі, і рэгулярна палівалі, а толькі ў жніўні з'явіліся кавунчыкі. Бацькі, праўда, адзін з тых паспрабавалі. Сказалі, што яшчэ белы, але салодкі.
Мы і дыні пасадзілі, але яны не такія смачныя, як па мне.

Reply

lada_aleinik September 9 2013, 18:44:53 UTC
Эх, Вы мяне азадачылі не па-дзецкі!))
Хутчэй бы вясна! У мяне столькі планаў, што аж хвост дрыжыць!))

Reply

mishyna_unuka September 9 2013, 18:47:19 UTC
Галоўнае, каб не забыліся да вясны і каб зямлі хапіла :))

Reply

mishyna_unuka September 12 2013, 18:15:13 UTC
Лада Віктараўна, на Паўднёвым Захадзе ў краме насенне ёсць. Калі трэба, магу набыць.

Reply

lada_aleinik September 12 2013, 20:08:45 UTC
Так!) Вельмі трэба. Буду неверагодна ўдзячна!))

Reply

mishyna_unuka September 12 2013, 20:26:40 UTC
Тады колькі? Там у пачку 10 шт.

Reply

lada_aleinik September 12 2013, 20:53:40 UTC
Калі можна, 2 пачкі.
І дзякуй вялікі Вам, Волечка!)

Reply


Leave a comment

Up