Буслы!

May 18, 2012 20:47

Ля дарогі з Пінска ў бок Століна на дарожным шчыце пасялілася бусліная сям'я. Сям'я, відаць, маладая і нявопытная: вельмі блізка ад шашы і вельмі нізка ад зямлі. Раніцай 27 красавіка іх гняздо толькі пачыналася будавацца і ўяўляла сабою некалькі галінак, якія птушкі прытрымлівалі лапкамі. А 29 красавіка, у нядзелю, ужо вось што было:

Read more... )

вакол, назіранні, люблю, Століншчына, фота, вясна, Пінск, буслы, цікава

Leave a comment

Comments 2

lada_aleinik May 18 2012, 20:02:23 UTC
Якія дзіўныя птушкі! Аж не магу... І чаго іх папёрла рабіць гняздо ля трасы? У такім няўтульным і некамфортным месцы! То пра іх пішуць, што яны страшна мудрыя, то кажуць, што хітрыя-прадуманыя... Як па мне, дык яны на людзей падобныя. Гэткія ж наіўныя!((

Reply

mishyna_unuka May 19 2012, 14:01:38 UTC
Усё паказвае на тое, што гняздо гэтае ў іх першае. Вопыту жыццёвага не хапае.

Reply


Leave a comment

Up