Буслы!

May 18, 2012 20:47

Ля дарогі з Пінска ў бок Століна на дарожным шчыце пасялілася бусліная сям'я. Сям'я, відаць, маладая і нявопытная: вельмі блізка ад шашы і вельмі нізка ад зямлі. Раніцай 27 красавіка іх гняздо толькі пачыналася будавацца і ўяўляла сабою некалькі галінак, якія птушкі прытрымлівалі лапкамі. А 29 красавіка, у нядзелю, ужо вось што было:




Гняздо, канешне, так сабе. Пры маёй спробе наблізіцца яшчэ больш адзін з іх паляцеў (нешта мне падказвае, што гэта быў ЁН):


На фота, я думаю, можна заўважыць, у каго здалі нервы, а хто бясстрашна прадоўжыў фотасесію.
Гераіня:


P.S. Пакуль я ўсё збіралася ленавалася  напісаць пра "сваіх" буслоў, іх ужо ў навінах паказалі! Таму - не эксклюзіў :(

вакол, назіранні, люблю, Століншчына, фота, вясна, Пінск, буслы, цікава

Previous post Next post
Up