І праўда сустрэча

Oct 26, 2010 23:45


Сваячніца анлайн, пытаецца:
- Што робіш?
- Чытаю вершы.. уголас
- Ого!
- Сёння народзіны ў аднаго беларускага паэта, ён памёр ужо. Нешта раней яго вершы мала краналі, а цяпер чытаю бы адкрываю. Сустрэча.))
- Навошта ўголас?
- Шукаю патрэбную інтанацыю... каб хоць трошкі зразумець.
- Вершы?
- І паэта.

Каб сагрэць каханую,
пілігрым спаліў свой посах,
які ( Read more... )

А. Сыс, верш

Leave a comment

Comments 8

emieryka October 26 2010, 21:14:03 UTC
Але ж усе спалілі "прылады працы", а паэт хацеў спаліць яе вынік... Напэўна, з вынікам расстацца нашмат цяжэй...

Reply

michalinka October 26 2010, 21:19:58 UTC
напэўна.. асабліва, калі вершы працяг цябе самога

Reply


malenki_prync October 27 2010, 08:46:49 UTC
як добра!

Reply

michalinka October 27 2010, 10:03:46 UTC
:)

Reply


kyta_kyta October 27 2010, 14:05:09 UTC
і, сапраўды, у Сыса былі непаўторныя інтанацыі

Reply

michalinka October 27 2010, 18:43:26 UTC
трапіўшы ў іх можна і верш зразумець..) некаторыя з вершаў, па шчырасці, мяне азадачылі.

Reply

kyta_kyta October 28 2010, 06:13:16 UTC
якія?

Reply

michalinka October 28 2010, 13:08:48 UTC
там такія метафары, што з наскоку не возмеш. напрыклад верш "вам на ложку зямным.." ці верш "Перад Богам"

Reply


Leave a comment

Up