І праўда сустрэча

Oct 26, 2010 23:45


Сваячніца анлайн, пытаецца:
- Што робіш?
- Чытаю вершы.. уголас
- Ого!
- Сёння народзіны ў аднаго беларускага паэта, ён памёр ужо. Нешта раней яго вершы мала краналі, а цяпер чытаю бы адкрываю. Сустрэча.))
- Навошта ўголас?
- Шукаю патрэбную інтанацыю... каб хоць трошкі зразумець.
- Вершы?
- І паэта.

Каб сагрэць каханую,
пілігрым спаліў свой посах,
які толькі адзін ведаў
дарогу да роднага краю,
вандроўны музыка - скрыпку,
якая помніла яшчэ прадзедавыя песні,
рыбак - вёслы
на пустэльным востраве,
якія не раз ратавалі яго
ў самыя жорсткія штормы.

Ці змагу я спаліць свае вершы,
каб агнём іх сагрэць
дарагога мне чалавека?
А. Сыс

А. Сыс, верш

Previous post Next post
Up