Акцыя "вазок для Міхалінкі" скончылася

Nov 22, 2009 00:20

Вазок прыехаў у Бабруйск. Файны так! Я трохі хвалявалася, што ён не падыдзе мне па хвігуры :), будзе ці то занадта вузкі, ці то шырокі, а то і яшчэ штосці. Аднак, не! Пад мяне тата толькі даўжыню падножак адрэгулюе. У астанім гэты агрэгат майго памеру, я рада. Кіруецца вазок джойсцікам, які зроблены з разлікам на слабыя рукі (вельмі слабыя) ( Read more... )

))), госці, праВазок, дапамога

Leave a comment

Comments 25

ex_krywal November 25 2009, 13:40:09 UTC
Код для ўстаўкі ў свой ЖЖ:
Наша Ніва ( ... )

Reply


nicolaev November 26 2009, 08:51:18 UTC

Праз год як распачалася, Ласкай Божай і працай блоґераў,
пасьпяхова скончылася дабрачынная акцыя «Цуд на Раство».

«Міхалінка-мабіль: Вазок прыехаў у Бабруйск»
«Акцыя „вазок для Міхалінкі“ скончылася»
«Мара блогеркі стала явай»

«Цуд з рухавічком» (+ foto, video)

«Шэсць прыступак - многа гэта ці мала? Большасці з нас, каб пераадолець іх, спатрэбіцца зрабіць тры крокі. Старому чалавеку - шэсць крокаў, з перапыначкам на адпачынак. А спрытнаму хлапчуку ці дзяўчынцы - усяго адзін скок. Звычайны жылы дом у Бабруйску. Кватэра на першым паверсе. Ад яе дзвярэй да вулічнага асфальту - шэсць прыступак. Але для Інгі michalinka Татур, якая жыве за гэтымі дзвярыма, тыя прыступкі, што Альпы - непераадольныя…»

Інга Татур: «Калі я пачала верыць у Бога, то перастала баяцца»

«Я ўсё дзяцінства чакала, калі пачну паміраць. А яшчэ я баялася надыходу моманту, калі я перастану хадзіць. Калі гэта здарылася, мне было 14 гадоў…»

Reply

michalinka November 26 2009, 14:59:53 UTC
хроніка падзей?

Reply

nicolaev November 26 2009, 15:07:29 UTC
Не, проста сабраў у адзін пост лінкі на астатнія матэр’ялы па тэме :)

Reply


kurt_bielarus November 26 2009, 09:02:30 UTC
Віншую і вельмі рады за вас :)

Reply

michalinka November 26 2009, 14:56:38 UTC
дзякую!

Reply


Leave a comment

Up