Акцыя "вазок для Міхалінкі" скончылася

Nov 22, 2009 00:20

Вазок прыехаў у Бабруйск. Файны так! Я трохі хвалявалася, што ён не падыдзе мне па хвігуры :), будзе ці то занадта вузкі, ці то шырокі, а то і яшчэ штосці. Аднак, не! Пад мяне тата толькі даўжыню падножак адрэгулюе. У астанім гэты агрэгат майго памеру, я рада. Кіруецца вазок джойсцікам, які зроблены з разлікам на слабыя рукі (вельмі слабыя) карыстальніка. Таму ён вельмі чулы (напэўна пра джойсцік нельга так гаварыць) нат да лекага дотыка. Трэба вучыцца ім карыстацца, каб вазок ішоў плаўна. Наогул шмат чаму трэба вучыцца, але гэта ўжо дробязі. Галоўнае вазок дома!

Калі казаць праўду, шалёнай радасці я не адчуваю, гэта было, калі я даведалася аб пакупцы вазка. Цяпер я больш думаю аб тым, як хутка мне зробяць прыстасаванні ў пад'ездзе, каб на двор выбірацца. Але і гэта адбудзецца. Мабыць не так хутка як мне хацелася, але прыйдзе і такі час. Пакуль буду на хатніх прасторах асвойваць майстэрства кіравання электравазкамі. :)

А вось, што мяне сёння насамрэч парадавала і натхніла - гэта сустрэча з блогерамі :). Як кажуць - развіртуальванне. Прывезлі вазок burbalka, lemantar, быў таксама журналіст Нашай Нівы Алесь Кудрыцкі kapitan_tanaka ды карэспандэнт ад Радыё Свабода (на Свабодзе ўсё аператыўна). Усе вельмі цікавыя і прыемныя людзі. Пілі гарбату, елі торт, размаўлялі, вазок тэсцілі :). Добра!

Зноўку ўсім дзякую за гэты цудоўны падарунак. Хай вам Бог аддасць у сто крат!

))), госці, праВазок, дапамога

Previous post Next post
Up