Jun 15, 2008 02:10
Учора, у суботу 14-га чэрвеня, Сойм выключыў мяне з Партыі БНФ. З 48 прысутных сяброў Сойму 47 атрымала бюлетэні для галасаваньня, і 24 прагаласавала за маё выключэньне.
Вельмі цяжка пра гэта ўсё пісаць, бо я не ўяўляў і не ўяўляю сваёй палітычнай дзейнасьці па-за Партыяй. Пасьля выключэньня я не даваў каментароў прэсе, і вельмі прашу пару дзён не запытвацца, што я зьбіраюся рабіць далей.
Вельмі не люблю пісаць "пафаснае гаўно", але мушу сказаць, што Вы, мае сябры ў ЖЖ, ужо больш за год для мяне зьяўляецеся маральнай падтрымкай, за што я Вам вельмі ўдзячны. Дзякуючы Вам нават тыя, хто лічаць мяне сваім ворагам, пачалі мяне чытаць. Напрыклад, старшыня камісіі партыйнага кантроля Юрась Хадыка, калі перад маім выключэньнем зачытваў мае “грахі”, зноў узгадаў пра мой блог.
Таму не кажу "бывайце", кажу "да сустрэчы"!