Jun 15, 2008 15:58
За ўчорашні вечар ды сёняшні дзень акрамя вялікай колькасьці тэлефанаваньняў і каментаў у ЖЖ атрымаў з сотню SMSак.
З большага проста выказваюць падтрымку, але, што цікава, частка спачувае, а частка віншуе.
Для прыкладу падаю тэксты некаторых SMSак:
“Вітаю! Мае віншаваньні з пачаткам сур’ёзнай палітычнай кар’еры!”
“Цябе выключылі не за артыкул, а за Саньнікава. Партыю кладуць пад яго. Ты перашкаджаеш.”
Дзякуй усім, хто напісаў добрыя словы ў ЖЖ. Вы - найлепшыя людзі краіны.