Пра Camino de Santiago. Частка другая. Пра абутак, вопратку і рыштунак.

Sep 08, 2019 13:20

Першая частка расповеду была тут
Гэтая ж частка будзе больш тэхнічнай.

1. Абутак
Я думаю зразумела, што калі ты ідзеш па 20-50 км у дзень, дык самае важнае - гэта менавіта абутак.
У асноўным Каміна ідуць у трэкінгавах ботах


Добра тым, што замацаваны слабы галёнкаступнёвы сустаў. І гэта сапраўды істотна. Раю карыстацца такім абуткам, каб пазбегнуць траўм.
Але большую частку я ішоў у сандалях:)


Чым гэта добра?
- На нагах вісіць на кілаграм меней вагі, а гэта лічы што на 2 кіло меней на спіне.
- Не прэюць ногі
- Не спякотна нагам
- Лепей адчуваеш сувязь з асяроддзем
Першыя дні апранаў вельмі прыгожыя шкарпэткі...


апасля, як мазалі сыйшлі, ішоў уже без іх


Але паўтаруся, што гэта можа быць небяспечна на цяжкім рэльефе, дзе мінімум атрымаеце рясцяжэнне связак. (напрыклад як я на другі дзень)
Для дрэннага надвор'я я браў яшчэ кросы для трэйлу з выдатным пратэктарам, які мне дапамог у дождж, бо ў сандалях я ўвогуле б па мокрай гліне не прайшоў.
Кросы:


Тут лепей трэйлавы абутак было б браць, які не прамокне (калі ўжо толькі у дождж ідзеш), але адмыслова для каміна я купляць іх не хацеў.
Рацыянальна яшчэ браць лайтовыя сланцы, каб было зручна хадзіць у душ.
Звычайна, пілігрымы, якіх я бачыў на Шляхе мелі боты, нейкую пару для адпачынку ўвечары (кросы альбо яшчэ што) і сланцы. Мой набор быў на кілаграм лягчэй, але небяспечны.

2. Вопратка.
Тут даволі ўсё проста. Глядзім надвор'е ( патлумачыў у першым допісе) і згодна з уласным адчуваннем набіраем шмотак.
Галоўныя прынцыпы для мяне:
- Ніякага хлопку. Калі патнееце ідучы кіламетр наверх, потым мёрзнеце кіламетр уніз. Купіце спартовыя шмоткі. Яны будуць насіцца гадамі.
- Ногі не мёрзнуць так моцна, як тулава, таму лепей нешта пацяплей наверх, чым уніз (пры аднолькавай ваге). Да таго ж штаны могуць перашкаджаць ісці.
- Лепей флісавая кофта плюс вельмі лёгкі дажджавік, які не мокне, чым адна высокатэхналагічная, дарагая мембранная куртка. Лепей молніі на дажджавіке, каб адчыніць пад рукамі.
- Лепей шмат слаёў і каб расшпіліваліся, чым тыя, што толькі зняць можна
- Баф
Так я выглядаў у сярэднім варыянце па тэмпературы:


Спёка? Мінус баф і фліска, расшпіліць цішотку. Холадна? Плюс куртка і штаны.

3. Рыштунак
Самае галоўнае? Бачна на фатаздымке.
  • Палкі.
Яны сапраўды неабходныя на некаторых кавалках Шляху. Яны дапамагаюць падымацца і спускацца.
На роўных кіламетрах дазваляць спачатку ісці хутчэй (калі жадаеце), а пад канец дня ўвогуле дапамагаюць хоць як ісці.
Я бачыў на маршруце розныя палкі. У большасці - трэкінгавыя. Не разумею чаму. Яны дапамогуць толькі на сааааамых крутых кавалках, у астатні час толькі перашкаджаюць, бо альбо замінаюць ісці (іншая пастаноўка, якая зніжае хуткасць, а не павялічвае), альбо проста вісяць на спіне, а важаць шмат. Таксама бачыў драўляныя, вырубленыя ў самым пачатку маршрута. Гэта выглядае цікава і неяк традыцыйна, але на чалавеке пры гэтым высакатэхналагічныя каляровыя абутак, вопратка і рукзак, так што неяк недарэчна казаць, что з такой палкай пілігрымы хадзілі 500 год таму.
Я набыў тэлескапічныя, каб правезці ў самалёце (складваюцца прыкладна да 60 см ў даўжыню), хоць дома карыстаюся маналітнымі (аптымальна).
Апроч таго, што палкі трэба было засунуць у рукзак, тэлескапічнасць патрэбная мне была і для таго каб спаць:

  • Як бачыце, частку маршруту я ночыў пад тэнтам. Таксама пад тэнтам я проста адпачываў удзень


(зрабіў фотку калі ўжо зняў другі вугал з палкі. Тут закрываўся ад ветру з дажджом з акіяну)
Таксама на тэнце ляжаў на траве і пляжах


Тэнт набыў на Алі, 240*300 см. Варта было браць крыху больш цяжкі, але 300*300 см, бо дазволіў бы лепей схавацца ад акіянскага начнога ветру (хапіла б шырыні каб падгарнуць унутр пад дыванок). Уласна кажучы, можна было б зрабіць тэнт трапецыю, калі ставіць толькі так, як бачна на першым фатаздымку, што дазволіла б важыць яму меней.
Ах, ну а чаму тэнт? Вага. Калі намёт важыць звычайны 1000-1500 г, а дарагі намёт - 700-800 г, дык гэты тэнт - 433 г.
Не, камароў не было.
  • Уласна рукзак. Самае цяжкое, што маем на Каміна. Мой, якім карыстаюся ўжо дзесяць гадоў, важыць 1430 г. Калі будзеце набываць, бярыце лягчэйшы. Функцыя абароны ад вільгацт не патрэбная - усё адно варта нацягваць у дождж на яго лёгкі чахол. Больш пра рукзак распавядаць не буду - тэма занадта складаная.
  • Спаў я на надзіманым дыванке з гусіным пер'ем. Гэты дыванок зімні, у такое надвор'е ён мне быў непатрэбны, але новы не набываў, хоць Naturehike каштуе мала, важыць зусім мала. Набуду наступным разам. Мой дыванок важыць 892 г. Гэта дрэнна. А спаць я магу толькі на надзіманым. Ніякіх пенак, бо зранку ўсё баліць і спіш дрэнна. А дрэнна спаць на Каміна нельга!
Зразумела ж, я рабіў таблічку і лічыў вагу рукзака:

рэчы ў рукзаке 9157
рэчы ў рукзаке+вада 10657

назва шт вага
рукзак 1 1430

сон 2105
спальнік 1 650
дыванок 1 892
тэнт 1 433
вяроўкі 1 30
колышкі 1 100

ежа/пітво 691
кружка 600мл 1 91
trinksystem 1 84
бутэлька пластык 2 л 1 50
фляга 1 100
гарэлка 1 115
цукар 1 100
мачалка 1 10
гарбата 1 50
пакеты бутэрбродныя 5
міска 20
кантэйнер для ежы 1 40
запалкі 1 10
спорк 1 16

гігіена 511
мікрафібра-сурвэтка 1 15
sun-creme 1 60
туал бум 1 50
зубн шчотка 1 30
зубн паст 1 20
лінзы+футляр 1 10
дезік 1 95
раствор 1 70
мылы з сеткай 1 50
сурвэткі вільготныя 1 54
люстэрка 1 57

вопратка на мне 1435
сандалі 1 613
майка 1 161
шорты 1 155
палкі 1 450
трусы 1 56

вопратка 2780
кросы 1 756
фліска 1 263
куртка 1 665
майка 1 150
шкарпэткі 2 50
шорты 1 414
штаны 1 300
капялюш 1 126
трусы 1 56

электроніка 706
тэлефон 1 159
ліхтарык 1 117
2 акума 1 90
зарадка для тэлефона 1 55
бранзалет 15
зарадка для бранзалета 10
powerbank 1 260

медыцына 337
пластыр 20
аспірын 50
перакісь 50
напальчнікі 2
банеоцин 50
гидроксид 100
вугаль 10
бінт 20
пластыр катушка 35

іншае 597
футляр для акул. 1 30
акуляры 1 23
акуляры сонечныя 1 27
нож 1 69
нажн/кліпса 1 40
рыдлёўка 1 60
чахол на рукзак 1 40
герма 1 60
пакеты для смецця 5 10
партманэ з пашпартам 1 238

Таму хачу сказаць, што калі ў вас атрымалася болей за 10 кіло рэчаў без ежы і пітва, ісці нельга.
За 10 дзён да Каміна мне рабілі аперацыю на пальцы, таму мне давялося браць медыкаменты для перавязкі і ўвогуле гэта было нязручна.

З самых практычных элементаў рыштунку - штопар (ну Іспанія ж, спадарства!), мыла я закінуў ў невялічкую сетачку і яно боўталася звонку - адразу падсыхала пасля выкарыстання. Таксама звонку і мікрафібра-сурвэтка (бачна як сохне на фатаздымку з тэнтам).
Капялюш з шырокімі палямі дапамагаў ісці ў дождж каб не мачыць твар і  вочы пад капюшонам, што не дазволіла б глядзець наперад і на прыгажосць навокал.
Думаў гатаваць нейкую ежу на гарэлцы (яна бачная ў спісе), але не знайшоў дзе набыць газ, а потым ўжо і радасны прызвычаіўся вячэраць у кафэ (бо цікава).
Рыдлёўка пластыкавая- таму што "не пакідай за сабой бруду".

Усё, пра абутак, вопратку і рыштунак распавёў.

Наступным разам:
-дзе ночыць
-як есці і дзе смачна
-колькі ўсё гэта каштуе
-колькі можна прайсці за дзень
-пашпарт пілігрыма
-як даехать да Іспаніі

Пытайцеся ў каментах, калі што незразумела!

camino del norte

Previous post Next post
Up