другая кальцавая. Тэстдрайв ноччу.

Oct 07, 2015 08:20

Сёння другую кальцавую адчыніў Прэзідэнт:


фотаздымак з сайту http://president.gov.by/

Толькі што я праехаў па кавалку ад Астрашыцкага да Дафарэнцыі (над тым месцам, дзе пераяжджаў на іншы бок па тунэлю).
Што я хачу сказаць...

1. Пра асфальтаваную абочыну магу сказаць наступнае: калі абочына шырынёй меньш за 3 метры, дык абочынай такое называць нельга. Па факту там каля 2 метраў, то бо спыніцца на ёй і замяніць кола немагчыма - фура знясе і кола і цябе і тваю машыну
2. За гэтай мікра-абочынай дзірка-канава глыбінёй метра 2-3 і шырынёй каля чатырох. Добра бачна на наступным здымку:


фотаздымак з сайту http://president.gov.by/

Ніякага адбойніку, нават ніякіх столбікаў на некаторых кавалках дарогі! Сур'ёзная небяспека!
Калі раптам з'едзеш з дарогі (снег/лёд/здарэнне), то там ў канаве і застанешся.


фотаздымак з сайту http://virtualbrest.by/. Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар

3. Абмежаванне хуткасці 120


фотаздымак з сайту vileyka-online.by

Між тым бетонныя карты (гэта нарэзаныя кавалкі дарогі 3*3 метры) не ў адной плоскасці.


Такім чынам, на хуткасці 120 машыну падкідвае вельмі істотна. Левы бок  -правы бок - зноўку правы і гэтак далей.
Небяспека для жыцця, улічваючы пункты нумар 1 і 2!
Калі ласка, трымайцеся левага краю дарогі ці выбірайце хуткасць меньш за 100 ці меней за 70 пры дрэнных умовах!

4. Я вырашыў збочыць на старую дарогу ля Дафарэнцыі. Дзеля павароту мне давялося скінуць хуткасць з 120 да 15 км/г, бо радыюс павароту з трасы недзе 8 метраў - прыкладна як у дварах шматпавярховікаў (там ад 6 да 8). Асцярожна! Павароты дрэнна бачныя і стромкія!
За паваротам адразу гравейка дрэннай якасці!

5. Швы паміж картамі абсалютна не адчуваюцца. Дарма ўсе за гэта хваляваліся. Але пагледзім праз 5 год:)


фотаздымак з сайту http://auto.onliner.by/

6. Нарэзка бетону вельмі добра чутная. Менавіта чутная, бо на нармальнай гуме вібрацыі няма, але мо і будзе на нізкапрофільнай.
Гук высокі, але да свісту не даходзіць.
Стаяў ля сваёй хаты (недзе 1500 метраў да кальцавой праз лес), вой добра чутны, але няма гукаў на стыках.


фотаздымак з сайту http://news.tut.by/

7. Агароджа ад жывёлаў не паўсюль, а толькі часткамі. Скончваецца там, дзе скончваецца лес. Апошняе дрэва і побач апошні слуп. Што можа перашкодзіць крупным жывёлам (у мяне тут і лось і касуля сустракаюцца) выходзіць на дарогу, дзе абмежаванне 120? А там і абочыны няма і канава!


фотаздымак з сайту http://news.tut.by/
Такім чынам у мяне пытанне...
Навошта ТАКАЯ дарога???

калі ласка, пашырайце праз сацсеткі!
можа выратуем якую машыну, ці жыццё!!!

2015, словы, Мар'яліва

Previous post Next post
Up