Усёж-такі набыў я сабе моцык.
А, ну і катэгорыю "А" атрымаў, што было не так і проста. Тры разы хадзіў на курсы кіравання на пляцоўцы. Раней былі на Палацы Моладзі, зараз ля першага аэрапорту. Калі каму нумар патрэбны, дык пытайцеся ў асабістых.
Ня ведаю дакладна навошта мне моц...
Верагодня як цацка для фану.
Паехаў да сяброў у Галіцу, а там няма нікога.
Раней мне ад хаты было прасцей ездзіць, а зараз жа пабудавалі другую кальцавую, дык яна перарэзала ўсе мае лясныя сцежкі.
Але ж я знайшоў дзірку. Дакладней казаць трубу.
Навошта яна, калі вунь злева бачныя трубы дрэнажу - ня ведаю. Мо ўсё ж такі зрабілі для жывёл? Але ж не ўсе папруцца праз такую вузкую і доўгую трубу. Ну а я ежжу. Гулка, громка, але ежжу. Бо іншай магчымасці пераехаць на той бок і няма.
Асноўная праблема зараз - асфальтавая гума. Трэба тэрмінова змяніць, бо сёння ўжо стырно сагнуў калі падаў. Давялося выпраўляць трубой.
Моц ціпа менскі, але ж на самой справе кітаец. Прадаецца пад рознымі назвамі нават у нас. Але ж карб японскі, так што прафіт.