Велкоме ту Беларусь!

Jun 24, 2012 23:59


Дарэчы, хацеў падаліцца высокатэхналагічнымі навінамі нашай сінавокай сэрцы Еўропы.

Прыехаўшы з Германіі, я неяк пачаў шукаць адпаведнікі шыкоўнага сайта нямецкай чыгункі (тут) калі не для чыгункі, то хаця б для аўтобусаў. А тут як раз LVEE, ад Гародні ехаць аўтобусам. Карацей, добрая нагода.

І знайшоў я цікавы сайцік ticketbus.by. Праўда, у ( Read more... )

назіранні, сетка, вандроўкі, спасылкі, здарэнні, падзеі, мудзілы

Leave a comment

Comments 7

inna_red_horn June 24 2012, 21:19:00 UTC
А так аптымiстычна пачынаў посцiк) Грошы ў суперсайта запатрабаваў узад?

Reply

measles June 24 2012, 21:22:49 UTC
Па-першае, за "паслугу" продажу білета грошы не вяртаюцца. А калі ўлічыць, што з-за статніх сямі з нечым тысяч я павінен буду ледзь не прынесці ім расклад з Гародні і натарыяльна завераны адбітак сракі, каб паказаць чым я збіраўся сядаць у аўтобус - мне прасцей лічыць гэта чарговым урокам уважлівасці і давера белурскім кампаніям, асабліва калі яны маюць дачыненне да Кабінета міністраў.

Reply

inna_red_horn June 24 2012, 21:30:26 UTC
па-першае, за няякасна аказаную паслугу грошы абавязаны вярнуць. па-другое, бiлет з Гароднi каштуе нашмат больш 7 тысяч. па-трэцяе, трэба вучыць такiх безадказных уродаў.
>>натарыяльна завераны адбітак сракі...
вельмi праўдзiвы гумар)

Reply

measles June 24 2012, 21:33:17 UTC
Білет з Гародні да Азёраў каштаваў на той момент крыху больш за сем тысяч на звычайны аўтобус, а на хуткасны крыху больш. Але некуды напісаць варта. І я, канешне, напішу. Іншая справа, што на гэтыя грошы я асабліва не разлічваю. Для мяне прыемней будзе дапамагчы захаваць сябрам час, папярэдзіўшы пра гэткі сервіс.

Reply


Leave a comment

Up