Космас і скаргі.

Oct 14, 2010 22:53


Некаторы час таму мы змянялі рэзервовы канал інтэрнэту і адмаўляліся ад інтэрнэту ад КосмасТВ. Людзей у офісе было шмат, каля ўвахода праца кандыцыянера не адчувалася і да таго часу як мы дачакаліся калі намі займуцца мне жудасна балела галава ад задухі і вельмі хацелася падзяліцца сваімі пачуццямі з супрацоўнікамі КосмасТВ. Настолькі, што я адразу ( Read more... )

здарэнні, родная мова, малайцы

Leave a comment

Comments 9

impoling October 14 2010, 21:03:16 UTC
лепш знайсці таго (ці тую), хто адказаў :)
магчыма ён (яна) таксама прысутнічае ў ЖЖ
дык мо ў Мінск_бае запытацца?

Reply

measles October 15 2010, 14:32:59 UTC
Я не зусім зразумеў навошта шукаць аўтара адказу? Мне здаецца, што такі прыемны і ветлівы адказ тым не меньш, не дае мне падстаў надакучваць чалавеку ў пазаслужбовы час.

Reply


impoling October 15 2010, 15:56:09 UTC
"P.S.: Прапаную ўсім конкурс на лепшы тэг-антонім тэгу "мудзілы", які будзе ўжыты для гэтага допісу ўпершыню. Пераможца можа быць запрошаны ў госці ці пачаставаны гарбатай у грамадскім месцы, па жаданню ( ... )

Reply

measles October 15 2010, 17:07:52 UTC
Вось у тым-та і праблема, каб падабраць настолькі ж ёмкае і моцнае слова, як "мудзілы", толькі выражаючае пазітыўныя эмоцыі. Не, "бульбашы" не падыходзіць, бо нават слоўнік рускай мовы табе дась значэнне абразлівай мянушкі для беларусаў. "Беларусы" не падыходзіць, бо зноўку ж прыемна здзіўляюць мяне не толькі беларусы. І, наадварот - беларусы даволі рэгулярна уражваюць непрыемна.

Справа не толькі ў беларускай мове. Хаця, канешне, заўсёды прыемна, калі табе адказваюць на роднай мове. Справа ў тым, што за той час, як пісьмовыя адказы на скаргі ў кнігах прапаноў зрабілі абавязковымі гэта першы адказ па сутнасці, а не адпіска, якія я атрымаў. Першы. Астатнія нібыта нават пісаў адзін чалавек.

Reply

impoling October 16 2010, 06:42:46 UTC
ага, адыходзячы ад персаналіяў, маем у выніку здзіўленне на цуды

цудоўнасці (по-русски я бы прикололся "чудесатости" )) )

Reply


roaming_girl October 15 2010, 17:06:51 UTC
Хммм, я вось таксама збіраюся адлучацца ад "касмічнага" інтэрнэту. Тыдзень таму даслала ім заяву - і ні слуху, ні духу... На наступным тыдні буду вырашаць, то бок зноўку сутыкнуся з айчынным сервісам.
А можа патэлефанавць/прыйсці да іх і размаўляць па-беларуску? Можа яны тады і паважлівей будуць??? Калі ўжо ёсць такія прэцэдэнты :)
Над тэгам таксама думаю)

Reply

measles October 15 2010, 17:11:27 UTC
Ну я на працы не заўсёды магу выбіраць мову. А ў вольны час я амаль выключа па-беларуску размаўляю. Звычайна неяк дрэнна не ўплывае. Галоўнае, каб табе самой было камфортна размаўляць па-беларуску.

Reply

roaming_girl October 15 2010, 17:31:17 UTC
Калі шчыра і без усіх гэтых нацыяналістычна-беларускіх замашак: мне не камфортна. Не гледзячы на тое, што я вучуся на палову на беларускай, пішу на ёй жа дыплом, шмат чытаю і г.д.
Але не камфортна. Як тыя балёнікі ў анекдоце - не радуюць...

Reply

measles October 15 2010, 17:38:09 UTC
Я рознае чытаю. Звычайна абмежаванне больш ц тым сэнсе, каб я разумеў мову, на якой напісана. Хаця, шчыра кажучы, зараз я чытаю ў перакладзе на беларускую "Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі" Энтані Сміта. Але размаўляць і чытаць па-беларуску радуе. І жонка мая, Алена, з вялізным задавальненнем размаўляне на мове продкаў. Хаця пачала вучыць толькі калі прыехала ў Мінск.

Reply


Leave a comment

Up