Беларуская мова ў крамах і на рынках

Jun 06, 2010 19:23

Не ведаю, амаль ніколі не меў праблем з ўжываннем беларускай мовы пры набыцці чаго-небудзь. Не больш чым з рускай, бо, нажаль, ёсць жа і невыхаваня людзі і хамаватыя гандляры, але такіх няшмат. Часам перапытаюцца незразумелае слова, падкажаш - у наступны раз нават падказваць не трэба. Праз некаторы час, калі бачаць што ты проста размаўляеш па ( Read more... )

Менск, здарэнні, родная мова

Leave a comment

Comments 12

ahromenka June 6 2010, 16:38:01 UTC
У мяне ў Малінаўцы-4 ёсьць такі рынак "Максімус". Раз-пораз сяляне, якія гандлююць гароднінай, пішуць на шыльдачках "Бульба, Аляхновічы", ці "Цыбуля, Пухавічы". Тамака адзін файны дзядзька ёсьць, калі да яго беларускай - замест кілаграма яблыкаў дае паўтары. Я, праўда, гэтым не карыстаюся, але ж паказальна.
Неяк разгаварыліся. Дзядзька з-пад Слуцку, былы выкладчык аўтасправы ў тэхнікуме, аніякага дачыненьня ані да нацыянальнай інтэлігенцыі, ані да палітыкі ня мае. Але, як кажа, "мне за мову нашую крыўдна".

Reply

measles June 6 2010, 16:43:07 UTC
:) Суперскі дзядзька. Чалавек неабыякавы да лёсу роднай мовы і культуры.

Reply

ahromenka June 6 2010, 16:48:09 UTC
Паводле маіх назіраньняў, такіх людзей значна больш, чым мы думаем. Прытым незаангажаваных палітычна ці яшчэ як. Нармалёвых стыхійных нацыяналістаў. Скажам, ведаю асабіста і леспрамгасаўскага начальніка з-пад Рэчыцы такіх жа поглядаў, і бізнэсоўцу са Жлобіна, і нават былога мянта з Браслаўшчыны.
Нехта сароміцца беларускай гаварыць, нехта баіцца, нехта проста хаваецца.

Reply

measles June 6 2010, 16:54:34 UTC
Таму кожны раз калі мне чалавек нечакана нават некалькі слоў кажа ў адказ па-беларуску я заўсёды вельмі і вельмі прыемна здзіўлены. Шмат хто і не супраць, але ж няма з кім, камусці перашкаджае ўпэўненасць (і адкуль толькі яна ўзялася), што па-беларуску альбо бездакорна, альбо маўчы.

А насамрэч жа Беларусь існуе ўжо больш за дзесяцігоддзе як незалежная дзяржава. І людзі ўсё ж паціху адчуваць сябе беларусамі.

Reply


roaming_girl June 6 2010, 17:49:18 UTC
Калі шчыра, то я ўжо даўно не здзіўляюся беларускай мове на вуліцы і ў краме. Гэта бывае даволі рэдка, але ж здараецца!
А што на конт Вячоркі. Мне здаецца, што калі б нават раптам ўсе загаварылі па-беларуску, ён бы сказаў, што гэта справа "маскоўскай гэбоўскай хунты" ці яшчэ чагосьці. Калі чалавек хоча, ён размаўляе, а робіць з гэтага паказуху.
У любым выпадку - так трымаць)
Дарэчы, такая думка ўзнікла. Я ўпэўненая, што калі ў крамах і на рынках даваць зніжкі беларскамоўным пакупнікам, цягам месяца мы цалкм збеларусізуемся! За капейку нашыя людзі і па-кітайску пачнуць)

Reply

measles June 6 2010, 18:06:49 UTC
Пра Вячорку не скажу, я бачыў яго толькі раз у жыцці, таму мне цяжка сказаць. Але справа не ў тым што ён асабіста казаў, а што гаварылі на сустрэчы ў якой ён браў удзел.

Наконт зніжак - цікавая ідэя. Але мне здаецца, што пытанне ці быць беларускай мове адзінай дзяржаўнай мовай нашай краіны (а, можа, і ці быць такой мове наогул) будзе вырашацца цягам наступных трох-пяці дзесяцігоддзяў. Не ведаю дакладных рэцэптаў як дапамагчы захаваць мову нашага народу. Для сябе мы з жонкаю выбралі варыянт "карыстацца самім і навучыць дзяцей размаўляць".

Reply

roaming_girl June 6 2010, 18:27:52 UTC
Так, усё павінна ісці з сям'і. І гэта правільна - быць беларусам з маленства.
Што тычыцца мяне, то я не ўпэўненая ў тым, што калі абзавядуся сям'ёй, то змагу зрабіць яе беларускамоўнай.
Але вы малайцы, шчыра і па-добраму зайздрошчу)
І ўсё-ткі зніжкі - гэта моцны стымул! :)

Reply

measles June 6 2010, 18:40:00 UTC
Можа быць і моцны. Мне здаецца, каму як.

Reply


kantarella February 9 2011, 20:11:34 UTC
А есть, интересно, люди, которые вообще по-белорусски не бум-бум? В моём детстве, помню, были.
А продавцы у вас хорошие, заботливые. До сих пор помню, как мне не хотели сигареты продавать, потому что я в свои 24 слишком молодой показалась xD

Reply

measles February 9 2011, 20:14:48 UTC
Иногда встречаются. Но очень нечасто.

Сигареты это да. А ещё у нас за это жестоко дрючат.

Reply

kantarella February 9 2011, 20:18:43 UTC
Европа, млять... Скоро для меня это тоже начнётся. Ну, то есть, если я таки поеду во Францию.
А у вас в общественных местах низя?

Reply

measles February 9 2011, 20:20:23 UTC
Пока за это не наказывают, хотя раздражает временами.

Reply


Leave a comment

Up