Беларуская мова ў крамах і на рынках

Jun 06, 2010 19:23

Не ведаю, амаль ніколі не меў праблем з ўжываннем беларускай мовы пры набыцці чаго-небудзь. Не больш чым з рускай, бо, нажаль, ёсць жа і невыхаваня людзі і хамаватыя гандляры, але такіх няшмат. Часам перапытаюцца незразумелае слова, падкажаш - у наступны раз нават падказваць не трэба. Праз некаторы час, калі бачаць што ты проста размаўляеш па беларуску, а не носішся з моваю, як з пісанаю торбаю могуць пачаць асцярожна ужываць беларускія словы. Вельмі прыемна, шчыра кажучы. Болей за тое, скажуць што прыемна чуць, часам зробяць зніжку. Карацей ніякіх праблем і маюцца нават некаторыя прэферэнцыі для тых, хто размаўляе на беларускай (прабачце, рускамоўныя суайчыннікі).

Таму вельмі здзівіўся, што на сустрэчы з Франакам Вячоркам (franak) тэма праблемы ужывання мовы у гандлю узнімалася. Заўважу, каб Франака не піналі за тое, што ён не рабіў і не казаў, што спадар Вячорка звярнуў увагу на странную пазіцыю, калі чалавек у беларускамоўным асяроддзі самы беларускамоўны беларус у свеце, а як выйдзе ў краму, дык адразу ж лёгка і нязмушана пераходзіць на рускую. На што Франаку запярэчылі, што "не разумеюць", "паглядаюць з пыхай", "робяць выгляд што не чуюць". Можа я неяк не так пытаюся, ці усміхаюся неяк вельмі крыважэрна, але асабіста ў мяне ніколі такога не было.

Як заўсёды, калі закупаемся на Жданіках вопраткай, часам даюць зніжкі то за колькасць набытага (ага, мы людзі панарамныя, таму калі знаходзім нешта, што падыходзіць па кошту, памеру і адпавядае нашаму густу, то мы ўжо не суходзім з кропкі пакуль не пераканаемся, што больш нічога цікавага для нас няма), то за беларускую мову (да, бывае і такое). Прычым, з апошнім сёння быў такі ўжо яскравы выпадак, што хоць ў падручнікі ўстаўляй: нам далі зніжку, маўляў, калі добры чалавек і бярэ не адну рэч, то чаму б і не саступіць, тым больш што гэтыя добры людзі так добра і з задавальненнем размаўляюць па-беларуску. Прычым, калі разгаварыліся з гэтай прыемнай жанчынай, то даведаліся што яна сама прыехала з Расіі. Авацыі, занавес.

Тэму непаразумення пры пакупках лічу для сябе канчатковы закрытай. Хамы бываюць, паўсюль, але іх колькасць у межах статыстычнай хібы. Большасць ставіцца нармальна, калі, вядома ж, сам пакупнік паводзіць сябе досыць ветліва.

Менск, здарэнні, родная мова

Previous post Next post
Up