Сёння спаўняецца год сайту
radziwill.by, якому я калісці дапамог з хостынгам. Прыемна, што за гэты год ідэя не надакучыла усім удзельнікам праекту. Віншую як самога Андрэя Куваева, ідэйнага натхняльніка, заснавальніка і лідэра праекту (і вельмі добрага знаўцу Радзівілаў, дарэчы), так і ўсіх хто так ці інакш дапамагаў праекту і ўдзельнічаў у ім.
Спадзяюся, што гэта першая гадавіна стане далёка не апошняй.