Шукаю кандыдата на "сямейны ачаг"

Jan 28, 2014 23:16

Шукаю магчымасць арганізаваць хатні "медыяцэнтр ( Read more... )

відэа, кіно, жалеза, пытанні

Leave a comment

Comments 21

a_sad_one January 28 2014, 20:53:59 UTC
Я б параіў глядзець у бок спадарожнікавых рэсівэраў з адкрытым софтам. Двухдыяпазонную УСБ-сецявуху можна набыць у кітайцаў, а астатняе там звычайна ёсьць.

Reply

measles January 28 2014, 20:59:46 UTC
У бок рэсівераў я не глядзеў: не сутыкаўся з імі і не ўпэўнены, што мне гэты функцыянал наогул патрэбны. А яны бываюць з адкрытым сафтом?

Reply

a_sad_one January 28 2014, 21:08:48 UTC
Пад іх бываюць адкрытыя прашыўкі накшталт http://openpli.org/. ІМХО за 100-150 баксаў ты альтэрнатыўных варыянтаў ня знойдзеш.

Reply

measles January 29 2014, 08:46:25 UTC
А што з апаратуры за гэтыя грошы варта разглядаць?

Reply


vp January 29 2014, 04:26:36 UTC
Android TV box

Reply

measles January 29 2014, 08:47:41 UTC
А нейкую канкрэтную мадэль можаш параіць?

Reply

vp January 29 2014, 09:55:03 UTC
Ну ў вас тут вельмі жорсткія ўмовы - сумяшчальнасьць з аналягавымі ўваходамі.. Таму выбар будзе не вельмі шырокі.
Я папярэджваю вас адразу, што яны ўсе па аналягавых інтэрфэйсах працуюць вельмі дрэнна. Таму раю выключыць гэтае патрабаваньне з крытэраў пошуку.

Reply

measles January 29 2014, 09:56:20 UTC
Дзякуй, гэта вельмі важны момант. У такім выпадку прасцей будзе паскорыць запланаваны апгрэйд телевізара.

А калі выключыць гэты пункт?

Reply


lazyest January 29 2014, 10:13:54 UTC
Калі усе-усе-усе фарматы некрытычныя, то можна браць любы медыяплэйер кшталту iconbit'аў. На мейсца сеткі утыркнуць кропку доступу кшталту тэпэлінку самога таннага, да скрыні яны далучаюцца як заўгодна, NFS/SMB умеюць ан масс. Ну і напэўна іх таксама ш'юць чым заўгодна, таму можа і з фарматамі будзе ок.

Reply

lazyest January 29 2014, 10:15:46 UTC
я свой троху карыстаны браў за 40$.

Reply

measles January 29 2014, 10:17:38 UTC
Тут як раз фарматы лепш больш шырока падтрымліваць. Па-сутнасці, пакупка вынікае з сітуацыі "глядзім з жонкай нешта з хатняга сервера, але я хачу паралельна нешта рабіць на ўласным ноўтбучку". Паколькі экран у майго пабольш, што глядзім звычайна з яго, але мне гэта далёка не заўжды зручна.

Reply

lazyest January 29 2014, 10:19:00 UTC
ну ў мяне выпадкаў, калі яно нешта не хацела, канешне было, але ж ані разу не ўзьнікла жаданьне тэрмінова шыць нешта іншае, каб гэта забароць.

Reply


Leave a comment

Up