Шукаю кандыдата на "сямейны ачаг"

Jan 28, 2014 23:16

Шукаю магчымасць арганізаваць хатні "медыяцэнтр".

Задачы:
- Ён мусіць падтрымліваць WiFi n (як 2,5, так і 5 гігагерцаў)
- Ён мусіць умець хаця б SMB шары, у ідэале SSHFS ці NFS
- Ён мусіць падтымліваць усе медыяфарматы, якія падтрымлівае mplayer
- Здаецца, неблага б было каб быў HDMI выхад (пад новыя тэлевізары)
- Вельмі пажаданая магчымасць вывада на стары тэлевізар (можна праз адаптары). З уваходаў на старым тэлевізары ёсць S-Video і кампазітнікі на гук/відэа (яны ж "цюльпаны")

Натуральна, дыск на такой прыладзе, відавочна, не патрэбны.

У межах пастаўленых задач хацелася б не выкладаць надта вялікія грошы за апаратнае забеспячэнне. Цікавяць як гатовыя прылады, так і платы, на базе якіх можна лёгка арганізаваць.

відэа, кіно, жалеза, пытанні

Previous post Next post
Up