У капусце знайшлі

Jan 10, 2014 20:11

Выпадкова заўважылі, што жонцы ўчора, калі яна была крыху збянтэжаная пасля стаматолага, прабілі ў краме вялок капусты, як бананы.

Даводзіць карціну лёгкай блытатніны да стану шызафрэніі тое, што атрымалася танней, чым калі б мы плацілі за капусту. Трэба, як ачуняю, схадзіць у краму, папрасіць прабачэння і аддаць розніцу. Такі вось капуснік.

назіранні, здарэнні, эканоміка

Previous post Next post
Up