Нарэшце!!!!! Ці... Жэсць па-беларуску :)

Jun 28, 2012 13:06

Калісці ў ЖЖ пісаў пра гістрыю стварэння маёй "Гарбаты з гісторыяй" і вось нарэшце - недзе толькі праз 10 год (!!!!! - як у нас усё марудна адбываецца!!!) - гэтую бляшанку з Цэйлонскай гарбатай можна НАБЫЦЬ у сеціве!!!!! (пабачыў рэкламу на сайце НН).


Read more... )

my arts

Leave a comment

Comments 14

supron_licvin June 28 2012, 16:01:19 UTC
колькі каштуе?

Reply

maystra June 28 2012, 16:06:06 UTC
Дык не я ж прадаю! :) Калі прайсці па спасылцы, то здаецца прастаўлена цана 95000 бел.рублёў

Reply


maksim_l June 28 2012, 21:07:33 UTC
сваеасаблівы выбар выяў

Reply

maystra June 28 2012, 21:12:37 UTC
а у чым сваеасаблівасць? па мне дык звычайны - агульнавядомы і агульнапрыняты

Reply

maksim_l June 28 2012, 21:25:48 UTC
Вельмі страката, узяць самы ранні бок -- тло здаецца нічога, каб не Ласенкаўская "рэканструкцыя", хоць ёсць тая самая сцэна з Радзівілаўкі. Ну і "партрэты", Усяслаў ёсць у Радзівалаўцы ажно два разы, для Еўфрасінні і Кірыла ёсць традыцыйная іканаграфія. Але ўсё гэта лухта, бо бляшанка напраўдзе цудоўная ды на 10 год таму трэба рабіць зніжку, тады з выяўленчым матэрыялам было значна горш.

Reply

maystra June 28 2012, 21:38:04 UTC
Зараз я можа ўжо інакш падбіраў бы ілюстрацыі, але і акцэнт быў больш з разлікам на масавага пакупніка, каб абудзіць у яго цікавасць да сваёй гісторыі. Таму і Ласенка, хоць зразумела, што ў яго больш ад байкі чым ад гісторыі, але і спрэс Радзівілаўскімі мініяцюрамі ўсё пакрыць - таксама не выйсце. Добра было б калі ў нашых мастакоў былі якасныя жывапісныя творы прысвечаныя нашай гісторыі, але чаго няма - таго няма (бачыў раз "Бітву пад Оршай" Марачкіна - ЖАХ!). Ласенка - гэта хоць якасны жывапіс, як бы далёка ад гістарычнай дакладнасці ён ні быў.

Reply


leon_nikita June 29 2012, 10:30:22 UTC
Я, памятаю, глядзеў тады. Нядрэнна. Але хочацца пакруціць яе ў руках - каб уразумець усю баначку.

Reply

maystra June 29 2012, 10:34:02 UTC
Дык ёсць жа магчымасць набыць. :) Каб меў лішнюю, то падарыў бы табе, але мой запас ўжо даўно раздаў :)

Reply


gasztold August 6 2012, 08:27:52 UTC
а я хіба выказваў якія заўвагі наконт мастацкага боку выканання? ды ўсё з гэтым нормал, глядзіцца бляшаначка зусім нават няблага... :)

Reply

maystra August 6 2012, 09:02:28 UTC
Прабачце, мо вас не так зразумеў, але мне падалося, што вы менавіта аспрэчвалі змест а не мастацкі бок выканання :)

Reply

gasztold August 7 2012, 11:12:24 UTC
ёлачкі-маталачкі, дык я ж якраз на гэта і спрабую вашу ўвагу звярнуць... :)

Reply


Leave a comment

Up