Гісторыя пра гарбату з гісторыяй

Jul 25, 2009 18:03







У свой час, працуючы на паліграфічных фірмах, шукаў розную "халтуку" на боку каб крыху падзарабіць. Аднойчы, недзя гадоў каля 5-6 назад, мой шэф, жадаючы мне дапамагчы, прэзэнтаваў двух бізнэсоўцаў, якія прынеслі адну цікавую замову. Знешне хлопцы даволі простыя прынеслі с сабой у якасці прыкладу адну бляшанку з пад-гарбаты з малюнкамі (не вельмі высокага узроўню, дарэчы) на тэму расійскай гісторыі (Барадзіно, Палтава, Чудзкае возера...). Кажуць, што вось, карыстаецца вельмі вялікім попытам у нас у Беларусі. Іх, то бок гэтых хлопцаў-бізнэсоўцаў, як шчырых патрыётаў гэта зачапіла і ў іх ўзнікла наступная ідэя:
"Вот, мы хотели бы сделать такую-же чайную банку, только с картинками на тему нашей белорусской истории: ну там - Хатынь, Курган Славы, Брестская крепость, наша площадь Победы, памятник Гастелло..."
Карацей, усё было зразумела. Пасля кароткачасовага курсу крыху глыбейшай беларускай гісторыі, мне ўдалося схіліць іх на выявы іншага кшталту, чым тыя, якія яны прапанавалі. Усё было пасля прынята з захапленнем і без карэктываў. Адзінае, што іх нейкі там кансультант параіў ім не размяшчаць партрэт В. Быкава (быў такі план, але вымушаны быў адмовіцца).
Дарэчы, гэтую бляшанку, верагодна, можна яшчэ набыць, не парожнюю, зразумела ж. :)

my arts, Гісторыя

Previous post Next post
Up