Беларусь, Лiда.
Я чакаў убачыць заходнебеларускае месца накштлат Гродна, а пабачыў звычайны саўдэпаўскi горад. Нават каля Лiдскага замка пабудаваны нейкiя прамысловыя будынкi сямiдзесятых гадоў.
А праход да самаго замка залiты вялiкай ледзяной лужынай.
Увогуле Лiда вельмi брудная. Дарогi ў снезе ды талай бруднай вадзе.
А пераход выглядае вось так - хочаш у лужыну лезь, хочаш - практыкуйся ў альпiнiзме на горке снега справа.
Камунальныя службы робяць выгляд, што працуюць. Ну так, паперку падняць трэба.
Вось яшчэ тыповы пераход:
Ад Лiды я чакаў вось такой архiтэктуры:
Цi такой:
Але збольшага горад выглядае вось так:
Гарадская асаблiвасць - аўтобусы зяленага колеру.
Некаторыя - з вар'яцкiмi саўдэпаўскiмi лозунгамi.
Месцаў адпачынку ў горадзе няма. Бясконцыя дамы, заводы. Есць нейкая "Столовая" у цэнтры.
Унутры тое самае, што звонку. Гардэроб не працуе.
А ў залi сядзяць зашуганыя беларускiя студэнтыкi. У куртках, сагнуўшы спiны. На сталах побач стаяць брудныя тазы.
"Раздатка". Усе канцлягерна-аўтэнтычнае. I мэбля, i ежа, i цеткi.
Пойдзем адсюль. Усеж-такi ў Лiдзе есць некалькi старых кварталаў, з някепскай архiтэктурай.
Двары выглядаюць вось так:
А пад'езды - так:
З аднаго ганка я ледзь не зляцеў - нiякiх парэнчаў няма, а на прыступках вырас сантыметровы пласт леду.
Дахi, дарэчы, таксама нiхто не чысцiць.
Аптэка:
Крама:
Мясцовыя:
Сметнiк:
Сабачкi:
Замак: