Беларусь, Нясвiж.

Feb 13, 2013 13:44




Беларусь, Нясвiж.

Нясвiж - невялiкi акуратненькi заходнебеларускi горад, з барокавымi дахамi дамоў, вузкiмi вулiцамi, старой архiтэктурай.






Адзiн з помнiкаў архiтэктуры - стары касцел шаснаццатага стагоддзя, з радавой крыптай Радзiвiлаў.




У Нясвiжы есць замак, што будаваўся ў XVI-XVIII стагоддзях. Належыў, галоўным чынам, Радзiвiлам. У замкавы парк вядзе брама з выявай гербу.




Парк, дарэчы, iснаваў з шаснаццатага стагоддзя, як i замак. Зараз там нiчога так - стаяць адмыслова зробленыя лавачкi ды лiхтары.




Замак вельмi прыгожы ды велiчны.




З мастом, родавым гербам, лiхтарыкамi. Цiкава, але формы замка вельмi нагадваюць пасляваенную забудову Менска




З сапраўдным рвом, дзе сабралася ледзяная вада.




Некаторы час таму замак рэмантавалi, а некалькi год таму ў замак прыязджала Эльжбэта Радзiвiлл - яна жыла ў замку да вайны. Яе бацька, якога ня стала ў 1935 годзе, быў апошнiм ардынатам замка.







Замкавы вал.




Замак.







У 1939 годзе замак захапiлi чырвонаармейцы, пасеклi шаблямi паркет "у панскiм маентку". Потым тут быў санаторый КДБ. Паставiлi помнiк, як жа без яго:




... А гарадская ратуша нагадвае пра былое самакiраванне горада.




Свет за дзвярыма

Previous post Next post
Up