Запрашаем на каву, выпуск 2.

Dec 25, 2012 00:21




Тут павiнен быў быць пост пра кавярню "Stolle", што месцiцца на праспекце недалека ад "Лiдо" ды ЦУМа, але там здымаць не дазволiлi - i таму я нiчога не стаў замаўляць, а проста пайшоў адтуль. Хай далей сядзяць са сваей "коммерческой тайной", страшэннай офiснай столлю ды меню ў цэлафане (каб не пашкодзiлi, нi-нi).

Таму лепш пагаворым пра "У нескладовае".

"У нескладовае" месцiцца недалека ад "Зерня", пра якое я распавядаў у мiнулым выпуску серыi - пешшу недзе каля пяцi хвiлiн. Гэта таксама самы цэнтр Менска.






Вось такi прыемны дворык з гаражамi. Калiсьцi даўно ў будынку, што зараз займае "У нескладовае", быў пункт прыему шкляных бутэлек.




Памяшканне, дзе знаходзiцца непасрэдна кавярня - сярэднiх памераў. Што да мяне - дык такi памер кавярнi здаецца самым утульным - нi занадта цесны, нi агромны.




Меню можна умоўна падзялiць на дзьве вялiкiя катэгорыi - кава/гарбата i ўсе пад яе (салодкiя дэсерты), другая група - алкаголь (у асноўным вiно) i ўсе да яго. Але ж, канешне, можна камбiнаваць - напрыклад, мне падабаюцца маленькiя саленыя бутэрброды (яўна разлiчаныя на вiно) з меню плюс салодкая кава. Гарачых страў тут няма.




У кавярнi прыемны iнтэр'ер. Шмат вядомых рэчаў з "Iкеi", але тут яны выглядаюць як частка эксклюзiўнага дызайн-праекту. Шмат белага колеру - добра, галоўнымi у кавярнi пачуваюцца людзi.







Персанал кавярнi таксама файны. Менавiта такiм ен i павiнен быць у сучаснай кавярнi - ветлiвы, прыемны i без маразма наконт "коммерческой тайны".




Але ж пляцоўка "У нескладовае" - гэта не толькi кавярня. У гэтым жа буынку месцiцца i галерэя сучаснага мастацтва,




Дзе зараз, напрыклад, праходзiла файная выстава рэпарцерскiх здымкаў з усяго света (акурат сення скончылася).




Яшчэ тут есць добрая кнiгарня (з клевым асартыментам кнiжак па фiласофii ды гiсторыi) i крама дызайнерскiх рэчаў.







Карацей - файнае месца.




________________________

P.S. Пра "Дом Фiшэра" будзе ў наступны раз дакладна.

Запрашаем на каву

Previous post Next post
Up