(Untitled)

Jun 26, 2014 23:35

Вельмі зручна і прыемна жыць у сваім маленькім свеце, дзе мінімальная колькасць раздражняльнікаў і рознай ерасі. Але соцыўм не дае спакою. Першая ж спроба "прыадкрыць забрала" прынесла размову з людзьмі, якія распавялі пра крыважэрных бандэраў. І што Заходнюю Украіну трэба зраўняць бомбамі, бо западэнцы ў час Другой сусветнай тварылі процьму ( Read more... )

Блядзтва, Людзі

Leave a comment

Comments 8

markiz_de_kiss June 26 2014, 20:47:15 UTC
О, так! Сёння знаёмы (больш-менш адэкватны, як мне да гэтага падавалася) распавядаў мне пра шкоднасць еўракаштоўнасцяў, праплочаных амерыканцамі бЕндэраўцаў у Крыме і на ўсходзе Ўкраіны, дыскрымінацыю за ўжыванне расейскай мовы ва Ўкраіне і забойствы за наяўнасць георгіеўскай стужачкі (апошняе ёй назваў праявамі фашызму). А пасля падвёў тлустую рыску-вынік: народ - гэта статак, "ягонае" меркаванне фармуецца тэлевізарам :) Залатыя словы, мне і дадаць не было чаго :)

Reply

magik_midnight June 27 2014, 15:19:36 UTC
Спытайце, якія каналы телебачаня ён глядзіць. Для доказу тэорыі пра зомбаскрынкі.

Reply

markiz_de_kiss June 27 2014, 16:45:17 UTC
Думаю, чаркашкварніцтва перадаецца полавым шляхам, а не праз тэлевізар :)

Reply


marsianka_selma June 26 2014, 21:05:30 UTC
Дык хутчэй за ўсё былi яны там як турысты i даўно.
Кожны верыць у тое, у што хоча верыць. Гэта тычыцца i бога, i здаровага ладу жыцця, i адносiнаў мiж людзьмi, i палiтыкi.

Reply

magik_midnight June 27 2014, 14:49:54 UTC
Нешта многа людзей хочуць верыць у крывавых бандэраў, калі меркаваць па водгуках знаёмых :)

Reply

marsianka_selma June 27 2014, 14:55:02 UTC
I гэта цалкам зразумела. Больш прыемна i спакойна верыць у тое, што твае ворагi слабыя i камiчныя (бандэраўцы), чым у тое, што яны надзвычай моцныя, агрэсiўныя i могуць тваю краiну праглынуць у адзiн момант (Расiя).

Reply

magik_midnight June 27 2014, 15:18:15 UTC
Калі верыць сацапытанням, то паглынанне Расіяй не бачыцца трагедыяй. Наадварот.
"Калі б гіпатэтычны рэферэндум аб аб'яднанні Расиі і Беларусі адбыўся цяпер, то за такую ​​ідэю прагаласавалі б 29,3 % беларусаў (яшчэ ў снежні, да пачатку актыўнай фазы супрацьстаяння на кіеўскім Майдане, гэтая лічба была роўная 23,9 %)" -- НІСЭПД, апытанне ў сакавіку.

Reply


Leave a comment

Up