Jun 26, 2014 23:35
Вельмі зручна і прыемна жыць у сваім маленькім свеце, дзе мінімальная колькасць раздражняльнікаў і рознай ерасі. Але соцыўм не дае спакою. Першая ж спроба "прыадкрыць забрала" прынесла размову з людзьмі, якія распавялі пра крыважэрных бандэраў. І што Заходнюю Украіну трэба зраўняць бомбамі, бо западэнцы ў час Другой сусветнай тварылі процьму бясчынстваў у Беларусі. А маю прапанову зраўняць і Нямеччыну, бо гэта ж яна распачала вайну, не падтрымалі. І гэтыя людзі, з іх словаў, былі і ў Крыме, і ў Львове.
Усё ж цікава, якую моц мае інфармацыя ў сучасным свеце, калі нават убачанае на свае вочы афарбоўваецца прапагандысцкімі штампамі.
Блядзтва,
Людзі