Мініапакаліпсіс

Mar 11, 2014 21:21

Думаю, мой досвед арганізацыі пераездаў і збору маёмасці -- немалы. Але апошняя змена месца жыхарства -- гэта нейкі жахлівы сон на яве :). Дзесяць год таму мае рэчы змяшчаліся ў адну сумку (яе, дарэчы, гэтым разам выкінула), і ўсяго ж неяк хапала. Цяпер жа я абвінавачвала сябе ў плюшкінізме і пакавала, пакавала, пакавала клунак за клункам... Каб жа ( Read more... )

Проста так, Ручкі

Leave a comment

Comments 22

veragodna March 11 2014, 18:34:11 UTC
А я-та думаю, куды Вы ўчора падзеліся :).

Reply

magik_midnight March 11 2014, 18:36:37 UTC
Я б сказала, што ўжо тыдзень як "падзелася" у завалах скарбаў :)

Reply

veragodna March 11 2014, 18:37:58 UTC
Ну, тады тут. Віншую!! :)

Reply

magik_midnight March 11 2014, 18:44:30 UTC
Ой, дзякуй! Я толькі цяпер прачытала ваш допіс: вельмі цікава, і так вы -- ідэальная жанчына! :)
І дысертацыя. і дом сваімі рукамі -- гэта не жартачкі!
Таму зычу такой жа заставацца, а мужу мець мноства магчымасцяў, каб годна трымаць "двайны ўдар" :)

Reply


kiedy March 11 2014, 19:07:25 UTC
самы грандыёзны і першы пераезд у маім жыцці адбыўся напярэдадні новага 2010 г. Мы з бацькамі перацягваліся ў новую кватэру, а старую пакідалі майму брату. яшчэ за месяц да падзеі Х я пераграбла свае залежы і вынесла пакетаў 10 рознага смецця. калі ўжо адбываўся сам пераезд, зноў ператрусіла ўсё барахло. і з мамай ваявала, каб не пёрла ўсё на новую хату)) зараз вось жывем на трэцяй здымнай кватэры, таксама перад кожным пераездам наводзіла парадак у сваім хламоўніку, смецце збольшага складаецца з розных паперак-копій ці старых шмотак-абутку.

Reply

magik_midnight March 11 2014, 19:09:38 UTC
Ну, я таксама заўсёды кажу, што здымныя кватэры -- цудоўны сродак ад плюшкінізму. Але ўсё ж факт, што з гадамі рэчы накопліваюцца.

Reply

kiedy March 11 2014, 19:14:14 UTC
я цяпер стараюся не накопліваць. і Віталь мне кожнага разу кажа, калі нешта хочацца купіць: а яно табе так трэба? можна і без гэтага абысціся.
а яшчэ ня вельмі патрэбныя дораныя рэчы спрабую перадарыць. можа, гэта ня вельмі прыгожа, але захоўваць нешта толькі з ветлівасці таксама не прыкольна, калі можна аддаць таму, каму гэта трэба. аддаю толькі ў тым выпадку, калі ўпэўненая, што падарунак сапраўды спатрэбіцца, а не пойдзе далей па руках))

Reply


liohkaja March 11 2014, 19:20:17 UTC
а пераяжджаеце куды?

Reply

magik_midnight March 11 2014, 19:21:42 UTC
Пакуль у межах сінявокай, але на большую тэрыторыю :)

Reply


markiz_de_kiss March 11 2014, 19:27:18 UTC
Шукаў дысгармонію ў вашым хламе - і знайшоў: лыжаў няма :)

Reply

magik_midnight March 11 2014, 19:39:21 UTC
Ёсць альтэрнатыва -- канькі! :)

Reply


rasichka March 11 2014, 19:40:00 UTC
охохох
а мы грузавік замаўлялі, калі пераязждалі
вялікі такі, не маленькі. чаго толькі няма ў чалавека )

Reply

magik_midnight March 11 2014, 19:42:23 UTC
А на выхадзе то спатрэбіцца 1*2 м плошчы і ўсё змесціцца :)))

Reply

rasichka March 11 2014, 19:53:31 UTC
але ж смерці няма, кажуць )
галоўнае, колькі ні выкідвай хлам, усё роўна шмат застаецца

Reply

magik_midnight March 11 2014, 20:42:38 UTC
Нічога страшнага -- нашчадкі потым вывязуць на сметніцу што застанецца, і пачнуць па-новаму збіраць, будаваць, набываць. І так па колу :)

Reply


Leave a comment

Up