Мініапакаліпсіс

Mar 11, 2014 21:21

Думаю, мой досвед арганізацыі пераездаў і збору маёмасці -- немалы. Але апошняя змена месца жыхарства -- гэта нейкі жахлівы сон на яве :). Дзесяць год таму мае рэчы змяшчаліся ў адну сумку (яе, дарэчы, гэтым разам выкінула), і ўсяго ж неяк хапала. Цяпер жа я абвінавачвала сябе ў плюшкінізме і пакавала, пакавала, пакавала клунак за клункам... Каб жа разумнае-добрае-вечнае (ці хаця б грошы :) ) множылася ў такой геаметрычнай прагрэсіі, як барахло, то выраз "жадаю міру ва ўсім міры" даўно стаў бы неактуальным.



Я, канечне, паабяцала сабе ў часе разбору скарбаў адабраць і занесці на сметнік пару мяхоў, толькі ж гэта не дае ніякай гарантыі, што заўтра на палічцы не з'явяцца новыя пацеркі, сукеначкі, талерачкі.
Мараль: кожны раз, калі рукі цягнуцца да гаманца, каб набыць нейкую лабуду, памятай, што аднойчы цябе можа чакаць пераезд.
Усё :)

Проста так, Ручкі

Previous post Next post
Up