Брэндапаклонства

Sep 21, 2013 22:51

Я не адэпт дарагіх брэндаў, але ўсё ж іх моц паважаю нават неасэнсавана :) Прыехаў мой знаёмы са Штатаў. І вока адразу ўпала на яго паліто -- так ужо ладна скроенае было. У хвіліну адсутнасці гаспадара глянула на бірачку -- Армані. Глаз алмаз :)


Read more... )

Чужая душа - пацёмкі

Leave a comment

Comments 16

markiz_de_kiss September 21 2013, 22:16:47 UTC
Ну а чо?! Еду я п'яны, няголены і пахучы ў ліфце, а тут опа - дастаю пудраніцу "Шанэль", і ўсе думаюць, што я прыстойны чалавек, проста сёння субота.... :)))

Reply

magik_midnight September 22 2013, 11:56:06 UTC
Пудра як апраўданне няголенасці -- прыму да ведама :)

Reply


liohkaja September 22 2013, 04:52:28 UTC
рэч, канешне, яна і каштуе нятанна. некаторыя мае знаёмыя кажуць: якога чорта плаціць за брэнд? я пайду набуду тое самае за меньшыя грошы!
ааааа, не тое самае! таму я лепш замест трох набуду адну рэч, але якасную.
а з пудрамі-танальнікамі шанэль можна сябраваць не толькі за іх якасць, але і за тое, што менавіта яны сярод варыянтаў адцення маюць светлыя-светлыя (не "пад загар")

была б мільянершаю...

Reply

magik_midnight September 22 2013, 13:52:24 UTC
Калі пад брэндам разумець толькі лагатып на ўпакоўцы, то плаціць больш сапраўды не варта.

Reply


lionellia September 22 2013, 08:19:45 UTC
за брэнд ёсць сэнс плаціць, так

хацела напісаць, што падробкі толькі прыніжаюць жанчыну, а потым узгадала, што маю торбу ў стылі "біркін", але, натуральна, не натурал прадукт)))) супакойваю сябе тым, што гэта ўсяго толькі стыль... да таго ж, калі набывала, то неяк не задумвалася пра тое, што мне яна нагадвае)) надта колер спадабаўся))

а касметыку боязна браць падробную... гэта ўсё ж такі для здароўя кепска...

Reply

magik_midnight September 22 2013, 13:57:57 UTC
Ну, калі не купляць рэчы "у стылі", то мала чаго застанецца для выбару, бо насамрэч усё ўжо даўно прыдуманае, застаецца толькі імправізаваць вытворцам. Мне таксама падабаюцца такія сумкі, і , калі б я цяпер не тусіла з дзіцём, а хадзіла на працу, то, напэўна, таксама такое прыкупіла б.

ЗЫ. Гісторыя пра брэнд толькі ў надпісе:
У Грэцыі :) дзеля эксперыменту купіла туалетную ваду Dolce and Gabbana Light Blue за 5 еўра :) Каробачка была практычна ідэнтычнай, а вось флакончык адразу ж займеў пачэсную функцыю асвяжальніка паветра.

Reply

lionellia September 22 2013, 15:37:20 UTC
так, яна вельмі зручная :)

ой, я цябе прыўкрасна разумею! гэтыя ўсялякія цікавосткі за 5 еўра... яны так маняць! тут бы 50 тышч я наўрад ці аддала б за абы-што, а там, здаецца, што дробязь такая, а не грошы))) я памятаю, што ў першую маю паездку з сяброўкамі мы аніяк не маглі адарвацца ад народнай забавы "прымяраць брэндавыя акуляры за 5 еўра")))

Reply


marsianka_selma September 22 2013, 18:48:23 UTC
Хм, у мяне наадварот. Калi выбiраю кiтайскую сумку, дык як бы яна мне нi падабалася, лагатып iлжэ-В'ютона адразу адпра˜ўляе рэч у пажыццёвы бан.

Reply

magik_midnight September 22 2013, 18:56:57 UTC
Напэўна, у цябе няма прагі да самападману. А ў каго з лішкам, то грэх не скарыстацца такой магчмыасцю :)

Reply

marsianka_selma September 22 2013, 19:28:31 UTC
Прага ёсьць, i да самападману, i да брэндаў. Але гэта ж пазорна-пазорна, не? Адразу нiбыта штамп "я - быдла". Так мама выхавала. :) Не тое каб снабiзмам я ганаруся, бо мая сумка будзе каштаваць тыя ж 50 баксаў, рознiцы ў якасьцi няма, але вось не магу i ўсё.

Reply

magik_midnight September 22 2013, 19:34:24 UTC
Пазорна, хаця ў юным узросце, напэўна, даравальна як спосаб пазнаваць свет :)
Вось я і была ўражаная колькасцю ахвочых на адным сайціку закупўцца загадзя вядомымі падробкамі пад дальчэ і габану. Два дні пра гэта думала, а потым сюды напісала :)

Reply


measles September 23 2013, 11:07:37 UTC
Менавіта! Я за ThinkPad душу прадаў!

Reply

magik_midnight September 23 2013, 11:30:06 UTC
Спадзяюся, за арыгінал, а не кітайскую падпольную зборку? :)

Reply

measles September 23 2013, 12:18:10 UTC
За кітайскі арыгінал, канешне.

Reply


Leave a comment

Up