Брэндапаклонства

Sep 21, 2013 22:51

Я не адэпт дарагіх брэндаў, але ўсё ж іх моц паважаю нават неасэнсавана :) Прыехаў мой знаёмы са Штатаў. І вока адразу ўпала на яго паліто -- так ужо ладна скроенае было. У хвіліну адсутнасці гаспадара глянула на бірачку -- Армані. Глаз алмаз :)



А вось жа даведалася, што многія жанчыны (імя ім легіён) свядома набываюць кітайскія падробкі брэндавай касметыкі. Канешне, прыемна набыць за 5 у.а. пудру Chanel. Але сэнс пакупкі тавару невядомага паходжання ад мяне глыбока схаваны. Напэўна, ён тоіцца ў тым, каб эфектна на публіцы дастаць пушачку з прэстыжным вензелем. І адчуць сябе галівудзкай дзівай :)

Чужая душа - пацёмкі

Previous post Next post
Up