Не клубнічнае варэнне

Sep 17, 2013 20:20

А прызнаюся я ў сацыапатыі. Да таго ж яна відавочна набірае масштабы. Напрыклад, дзеткамі прынята як мінімум моўчкі ўміляцца, а ўвогуле прызнаваць іх хараство і дасканаласць без патрабавання доказаў. Сёння ж зразумела, што 90 % чужых сустрэчных дзяцей любога ўзросту выклікаюць не проста нейтральную, а нават негатыўную рэфлексію. Можа, на іх вобразы накладваюцца ўражанні ад бацькоў, а можа, я сапраўды не надта люблю людзей. І разумею, што мне б вельмі хацелася ў будучыні канкрэтна зачысціць кола сяброў дачкі.
У апраўданне скажу, што ёсць дзеці, якія мне сапраўды цікавыя як асобы.

Людзі, Душа мая

Previous post Next post
Up