Рацпрапановы

Sep 11, 2013 21:10

Усе абмяркоўваюць маразматычную (і, заўважу, не першую) прапанову храніцеля сасуда увесці пошліну па сотачцы для тых беларусікаў, якія ў хцівых мэтах швэндаюцца па Акропалісах. http://www.gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=60779

Але ж не ўсё кепскае было пры фюрэру спараджае такі палёт думкі. От, да прыкладу, за савецкім часам прадаваліся недарагія, але аднолькавыя ад Масквы да самых да акраін халацікі. Гэта спрыяла росквіту індывідуальнага пашыву -- атэлье, партніхі, мадысткі жылі і не тужылі. Працы ў іх было заваліся, чэргі на месяцы наперад. Цяпер жа атэлье перабіваюцца рамонцікамі вопраткі. Але дзе там разагнацца ў падкладанні штаноў палёту фантазіі і майстэрству?
Яшчэ фарцоўшчыкі някепска пачуваліся. Ну, і нармальна было купіць джынсы з чалавека, натуральна, спытаўшы ў яго на тое згоды. Адрэналін і прыгоды на роўным месцы.

Дык вось, цяпер камандзіровачныя ў замежжа будуць хадзіць каралямі і пры жаданні мець прыбаўку да зарплаты. А індывідуальны пашыў зазнае новую хвалю папулярнасці. Ну, і я, можа быць, пад гэтую марку рэалізую мару адкрыць маленькі свячны швейны заводзік. Каму дыктатура, а каму і профіт :)
Ужо можна запісвацца на прымеркі :)


Палёт фантазіі, Людзі, Чужая душа - пацёмкі

Previous post Next post
Up