Рацпрапановы

Sep 11, 2013 21:10

Усе абмяркоўваюць маразматычную (і, заўважу, не першую) прапанову храніцеля сасуда увесці пошліну па сотачцы для тых беларусікаў, якія ў хцівых мэтах швэндаюцца па Акропалісах. http://www.gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=60779

Але ж не ўсё кепскае было пры фюрэру спараджае такі палёт думкі. От, да прыкладу, за савецкім часам прадаваліся недарагія ( Read more... )

Палёт фантазіі, Людзі, Чужая душа - пацёмкі

Leave a comment

Comments 19

maksim_l September 11 2013, 18:45:38 UTC
Вы і праўда ўмееце на машынцы?

Reply

magik_midnight September 11 2013, 19:00:32 UTC
І нават крыжыкам вышываць :)

Reply

maksim_l September 11 2013, 19:03:58 UTC
Крыжыкам мне без патрэбы, а вось на машынцы часта трэба і няма куды бегчы.

Reply

magik_midnight September 11 2013, 19:53:21 UTC
У вольны час чарчэннем займаецеся выкрайкі новых калекцый будуеце, а адшыць няма каму? Вазьму вас у долю тады :)

Reply


markiz_de_kiss September 11 2013, 19:10:51 UTC
Піжаму з намёкам на эратычнасць можаце зваяць? :)

Reply

magik_midnight September 11 2013, 19:21:20 UTC
Дэкальтэ, карункі, празрыстасць, разрэзы -- вам што больш імпануе?

Reply

markiz_de_kiss September 11 2013, 19:27:01 UTC
Дарэчы, піжама з паўпразрыстых карункаў выглядала б вельмі сэксі. На выхад, што называецца :)

Reply


lada_aleinik September 11 2013, 21:27:58 UTC
*актыўна штурхаючыся, з крыкам "вас тут не стаяла", пралезла ўпярод*
Я! Запішыце!!! Па страшнай сіле нуждаюсь у індпашыве!!!
(і не жартую, калі што)

Reply

magik_midnight September 11 2013, 21:42:37 UTC
Не страшна, я ўсё ж журналіст, паводле адукацыі і працы? :)
Насамрэч у мяне задача стварыць вытворчасць, то бок ачоліць працэс, а не выконваць яго.

Reply


vitaly68 September 12 2013, 12:31:59 UTC
Хто такiя беларусiкi?

Reply

magik_midnight September 12 2013, 13:53:41 UTC
Беларусы ў памяншальна-ласкальнай форме. Ёсць яшчэ немчыкі.

Reply

vitaly68 September 12 2013, 16:05:14 UTC
Немчыкi - гэта нямыя дзецi...

Reply

magik_midnight September 12 2013, 16:44:28 UTC
І гэта таксама.

Reply


Leave a comment

Up