Пра сасіскі і гештальты

Sep 09, 2012 23:13

Захацелася на днях выкшталцонай  ежы фастфудзіку ў выглядзе сасіскі ў цесце. Уяўлялался яна такой апетытнай, у меру падсмажанай, у хрумсткае тонкае цеста загорнутай... І водар стаіць ідэальнай сасіскі ў цесце. З гэтай нагоды быў пройдзены невялікі квест і а 9-й раніцы сасіска ў цесце была знойдзеная. І што я вам скажу: такога аблому даўно не было. ( Read more... )

Проста так

Leave a comment

Comments 14

lionellia September 9 2012, 20:19:06 UTC
заўжды здзіўляла твая любоў да дажджоў)

Reply

magik_midnight September 9 2012, 20:22:04 UTC
Так і знала, што пракаментуюць даждж, а не сасіску ў цесце :)

Reply

lionellia September 9 2012, 20:31:19 UTC
ай, там глыбокі філасофскі падтэкст з гештальтамі. я вырашыла не заганяцца і напісаць пра дождж ))

Reply

magik_midnight September 9 2012, 20:33:55 UTC
І ў цэлым гэта правільна, бо гештальты прыходзяць-сыходзяць, а дождж ён заўжды дождж. Без усялякіх выпендрожаў :)

Reply


bajkier September 9 2012, 20:25:03 UTC
А я пракаментую сасіску :)

І што я вам скажу: такога аблому даўно не было. Бо сасіска ў цесце аказалася таннай маленькай сасіскай, закручанай ледзьве не ў батон.
Дух Фройда прасіў перадаць наступнае, цытую: "Ваш ідэал мужчыны - высокі мачо сіянісцкага паходжання з вялікім памерам абутку" :)

Reply


rudy_syrnik September 10 2012, 05:41:20 UTC
Мяне ежа пакуль расчароувала тольки колькасцю)

Reply

magik_midnight September 10 2012, 08:49:01 UTC
Шанцуе з паварамі! :)

Reply

rudy_syrnik September 10 2012, 09:30:34 UTC
Дык и я не пераборливы) гароднину люблю, кашки усячаския)

Reply


siarhiejsalas September 10 2012, 06:58:56 UTC
@Бо сасіска ў цесце аказалася таннай маленькай сасіскай, закручанай ледзьве не ў батон@

А мне здаецца, правільней было б сказаць "замучанай у батон" :)

Reply

magik_midnight September 10 2012, 08:57:38 UTC
Сама складанае было знайсці ў памяці крыніцу вобраза "правільнай сасіскі ў цесце", бо "замучаныя ў батон" :) на кожным кроку трапляюцца на вочы :)

Reply


halickaja September 10 2012, 07:20:54 UTC
а я туманоў ранішніх хачу, каб гуляеш раніцай з сабакай, а яна як прывід белы ў белым тумане.

Reply

magik_midnight September 10 2012, 08:56:29 UTC
Хутка будуць! :) Я вось заўсёды захапляюся ўладальнікамі сабак, якія здольныя штодня ўставаць рана-раненька дзеля прагулкі :)

Reply


Leave a comment

Up