Пра сасіскі і гештальты

Sep 09, 2012 23:13

Захацелася на днях выкшталцонай  ежы фастфудзіку ў выглядзе сасіскі ў цесце. Уяўлялался яна такой апетытнай, у меру падсмажанай, у хрумсткае тонкае цеста загорнутай... І водар стаіць ідэальнай сасіскі ў цесце. З гэтай нагоды быў пройдзены невялікі квест і а 9-й раніцы сасіска ў цесце была знойдзеная. І што я вам скажу: такога аблому даўно не было. Бо сасіска ў цесце аказалася таннай маленькай сасіскай, закручанай ледзьве не ў батон. Печаль печальная, інакш і не скажу.
А мараль такая: часам гештальты ўсё ж варта пакідаць незавершанымі, і тое не самы горшы варыянт. Бо ў галаве яны будуць мець ідэальны выгляд з прыгожым фіналам. Калі гастранамічнае расчараванне здольнае так уразіць, то баюся падумаць што было б у выпадку неідэальнага фіналу некаторых сітуацый.

А ўвогуле хацела сказаць, што восень -- самая дасканалая пара году. Чакаю туманаў ды імжыстых дажджоў :)


 





Проста так

Previous post Next post
Up