Гэта пост злосці і дзічайшэга абурэння. Хто смелы, можа чытаць далей.
На чыгуначынм вакзале апошнімі днямі вавілонскае стаўпатварэнне -- чэргі ў касы аграмадныя, бо сезон.
Пайшла ў будынак міжнародных кас -- да касаў таксама доўгія людзкія хвасты, але быццам бы крыху карацейшыя, чым у новым вакзале. На ўваходзе ў вестыбюль касаў моцна тхнула бензінам (ці нейкай падобнай ядронай хіміяй).
Праз пяць хвілін стаяння ў чарзе стала зразумела, што крыніца смуроду -- цётка-прыбіральшчыца, якая старанна сашкрабала з мармуровай калоны рэшткі нейкага плакату і не менш старанна мыла гэтую калону анучкай, якую багата змочвала ў вадкасці з бутэлечкі.
Праз 15 хвілін стала зразумела, што гэтае цуда-рэчыва вельмі забойнае -- ужо пачало муціць. Каюся, у думках прыдумала дыялог з гэтай феяй чысціні і смуроду, але вырашыла ўсё ж дачакацца сваёй чаргі ў касы. Людзі на цётку азіраліся, касавурыліся, але ніхто нічога не сказаў. Потым у будынак зайшоў дзядуля, пастаяў у чарзе пяць хвілін і падыйшоў да прыбіральшчыцы з пытаннямі што за такая атрутная ў яе дзейнасць. Цётка дэманстратыўна адвярнулася да дзядулі сваім унушальным задам (раз такая здаровая, хай бы рабіла сабе інгаляцыі з той бутэлькі, курва), прамармытаўшы, што ёй загадалі. Хто загадаў? З яе словаў, дык начальнік вакзалу. Ага, прам так і ўяўляю, як начальнік вакзалу ранкам строіць роту цётак-прыбіральшчыці і загадвае каму, чым і якую калону драіць.
На тым і скончылася.
Праз сорак хвілін купляю і квіток ужо з адчувальнай тахікардыяй і прыступам млоснасці (ядронае рэчыва ў бутэлечцы і доўгая чарга -- створаныя для вытраўлівання людзей). Іду да адміністратара аж у новы будынак, бо ў гэтым начальства няма. Адміністратарка (у сэнсе дзяжурная дама ў вакенцы № 1) выслухала і адпраўляе да яшчэ нейкага начальства. Кажу: "Дайце жалобную кнігу і самі разбірайцеся хто ў вас загады такія аддае сярод белага дня травіць народ". Цётка пярэчыць, што яна тут ні пры чым, а як я напішу, то давядзецца ёй адказваць (афігець логіка, для красаты яе туды пасадзілі). Тут жа вымалёўваюцца побач са мной два міліцыянты і пачынаюць тупа жартаваць: "Ой, это оні так сэкономілі на чістящем средстве. Ну что вы так близко к сердцу принимаете!".
З думкамі: "У морду б даць гэтай адкормленай мордзе! Калі б там асунулася яго дачка ці жонка, то так бы не весяліўся". Але што ўзяць з дурня, апроч няякасных аналізаў? Цётка камусьці патэлефанавала і распавяла, што "тут жалуются на запах бензіна".
Янка Купала ў сваёй заяве "Гаўно, а не народ!" ні разу не памыліўся.
Пайшла збіраць чамадан.