Гуляем

Aug 24, 2014 15:25

У мяне 212, сярэдняя памылка 60,7 км.
Але шкада, што мапу больш-менш ведаю, але мала дзе была!
Вельмі прыемна, што ў Глыбокае трапіла на 3 балы - 3 км!

Оригинал взят у vadim_i_z в Гуляем по контурной карте Беларуси

Read more... )

дневное, городское, хорошее, Беларусь, ссылки

Leave a comment

Comments 25

dzienn August 24 2014, 16:33:21 UTC
Уууууу я пад канец паплыў... Ну ладна спачатку хацеў тыцнуць Жлобін роўна на месца а потым крыху перасунуў, ладна Смалявічы надта блізка пнуў, ладна нават Бабруйск не "выдатна" а "вельмі добра" %))) хаця лажа вядома - але Іўе з Валожыным пераблытаць нават пасьля таго як Валожын зь Іўем пераблытаў!!... І выдатна ведаць дзе Мікашэвічы а вырубіць мозг уключыць задніцу!...., і ....
У выніку 225, сярэдне 43.4км.
Прасплюсь перагуляю.

Reply

maggalia August 24 2014, 17:15:29 UTC
Дык і нармальны вынік! Я ўжо пяты раз гуляю, нагуляла на 260 ))
Шмат якія тапонімы роднай Берасцейскай вобласці мяне паблыталі - у на ёсць такія населеныя пункты, а тут загаданыя буйныя, не нашы. Бярозаўка, напрыклад. З імі было зусім слаба.

Reply

dzienn August 24 2014, 18:20:07 UTC
што ж тут (для мяне) нармальнага. Ну сапраўды напамыляўся там дзе цудоўна ведаў - так бы мо 300500 было)

Reply

maggalia August 24 2014, 18:27:22 UTC
Тады галавой аб сценку тых(

Reply


bullochka August 24 2014, 16:47:42 UTC
мяне мышка падводзіць - некалькі разоў клікнула двойчы і комп залічыў гэта за адказы :(

Reply

bullochka August 24 2014, 17:07:36 UTC
перагуляла - усё роўна меней, чым у цябе...

Reply

maggalia August 24 2014, 17:17:55 UTC
Я на пяты раз ужо добра вывучыла, трапляю.
У Алега менш атрымалася. Але ён шмат памятае гарадоў, якія на шляхах да вялікіх турніраў. Кшталту, Лепель. Кажа, з шдкашнікамі еў там смачныя дранікі!

Reply

bullochka August 24 2014, 17:26:49 UTC
некаторыя на рэках - Рэчыца, Магілёў, Шклоў, Полацк і Новаполацк. Мядзел на возеры. Калямінскія гарады - не праблема, таксама Баранавічы-Ляхавічы і усё, што на шляху да іх (з дзяцінства). Але вось Магілёўшчына-Гомельшчына - амаль суцэльная белая пляма. Я там мала дзе была, вось і не памятаю месцаў

Reply


malysz_ka August 24 2014, 18:28:01 UTC
Ой, как интересно! У меня Ачкi - 115, сярэдняя памылка - 118.2 км. Попала в Марьину горку на 3 км, Гродно на 4 км. А вообще, если учитывать, что географию Беларуси я в школе не учила, и знаю только по местам, откуда мои знакомые, и собственным путешествиям, то результат неплохой )))))))

Reply

dzienn August 24 2014, 20:07:00 UTC
ой. панаехалі тут ;))
аткудава?)

Reply

maggalia August 24 2014, 21:10:02 UTC
О, у Настачкі цікавая геабіяграфія!

Reply

malysz_ka August 25 2014, 09:37:31 UTC
Да я вообще понаехавшая ))) В прошлый раз из Украины, но уже давно (с последними событиями переезд никак не связан)))

Reply


znikla August 24 2014, 20:47:12 UTC
А ў мяне 229, сярэдняя памылка каля 43 км :)
Гульня насамрэч класная! Трэба яшчэ некалькі разоў прайсці - вывучу ўсе райцэнтры. Гуляючы, адчуваеш, наколькі кампактная наша Беларусь :)

Reply

maggalia August 24 2014, 21:11:47 UTC
-Трэба яшчэ некалькі разоў
Так, у мяне ўжо 265 :)

Гуляючы, адчуваеш, наколькі кампактная наша Беларусь
Так і ёсць. Толькі ў мяне з марай праехаць яе мілую і кампактную ўжо 10 год не атрымліваецца нічога (( Толькі дзякуючы мужу Гомельшчыну адкрыла.

Reply


dzienn August 24 2014, 21:36:59 UTC

Ах, да. Мазы́р і Капы́ль!
а, да. 270

Reply

dnnx August 25 2014, 10:19:08 UTC
Памылкi выправiў, дзякуй за заўвагу.

Reply

dzienn August 26 2014, 10:40:42 UTC
Ах, да - Нёман не намаляваць гэт моветон ) Дый Бярэзіну.
А дакладны контур Менску можна й прыбраць)

Reply

dnnx August 26 2014, 13:41:36 UTC
Мапу я ўзяў недзе з вiкiпедыi, не сам маляваў. Сам не ўмею :) Але iншыя людзi мне таксама казалi пра тое, што няма Нёмана, таму трэба штосьцi прыдумаць.

Reply


Leave a comment

Up