Гуляем

Aug 24, 2014 15:25

У мяне 212, сярэдняя памылка 60,7 км.
Але шкада, што мапу больш-менш ведаю, але мала дзе была!
Вельмі прыемна, што ў Глыбокае трапіла на 3 балы - 3 км!

Оригинал взят у vadim_i_z в Гуляем по контурной карте Беларуси

Read more... )

дневное, городское, хорошее, Беларусь, ссылки

Leave a comment

bullochka August 24 2014, 16:47:42 UTC
мяне мышка падводзіць - некалькі разоў клікнула двойчы і комп залічыў гэта за адказы :(

Reply

bullochka August 24 2014, 17:07:36 UTC
перагуляла - усё роўна меней, чым у цябе...

Reply

maggalia August 24 2014, 17:17:55 UTC
Я на пяты раз ужо добра вывучыла, трапляю.
У Алега менш атрымалася. Але ён шмат памятае гарадоў, якія на шляхах да вялікіх турніраў. Кшталту, Лепель. Кажа, з шдкашнікамі еў там смачныя дранікі!

Reply

bullochka August 24 2014, 17:26:49 UTC
некаторыя на рэках - Рэчыца, Магілёў, Шклоў, Полацк і Новаполацк. Мядзел на возеры. Калямінскія гарады - не праблема, таксама Баранавічы-Ляхавічы і усё, што на шляху да іх (з дзяцінства). Але вось Магілёўшчына-Гомельшчына - амаль суцэльная белая пляма. Я там мала дзе была, вось і не памятаю месцаў

Reply

maggalia August 24 2014, 17:35:33 UTC
Магілёўшчына - плюсую, тая ж сітуацыя. А вось з Гомельшчынай мы ўжо зрасліся :)
Я ў чэрвені прачытала зборнік сачыненняў беларускіх дзетак, якія перажылі эвакуацыю пасля аварыі на ЧАЭС, дык пацікавілася, ці далёка ад Мазыра Ельск, Нароўля (там цётка Алега працавала), Хойнікі, Петрыкаў. У гульні дапамагло!

Reply


Leave a comment

Up