Прэзентацыя прыгодніцкага раману "Адваротны бок люстра"

Mar 30, 2012 09:59


5 красавіка (чацвер) у кнігарні "логвінаЎ" адбудзецца прэзентацыя прыгодніцкага раману Ксеніі Шталянковай
"Адваротны бок люстра". У  імпрэзе, акрамя аўтаркі, бяруць удзел:
  Арцём Кавалеўскі

Алена Масла

На імпрэзе прагучыць музыка ХVІ стагоддзя ў выкананні Рамана Сугакава.

Вядоўца імпрэзы - Аляксандр Карзюк, загадчык гсітарычнай кафедры БДПУ

Уваход - вольны. Пачатак а 19.




>>>  Крыху пра раман. Праз  люстра, якое яна купіла выпадкова,15-гадовая школьніца з сучаснай Вільні  трапляе ў ХVI ст., дзе знаёміцца з маладым шляхціцам Міхалам Саколічам. Гэтай пары выпадзе пабываць пры двары Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл, ды апынуцца ў самым віры каралеўскіх інтрыг і змоваў.

раман для падлеткаў, Барбара Радзівіл, Ксенія Шталянкова

Previous post Next post
Up