Бюджэтны візіт у кнігарню логвінаЎ

Mar 29, 2012 11:46


Што ў нас задарма і паўзадарма ( экскурсія на 150 словаў)



Вы заходзіце ў кнігарню логвінаЎ і адразу ў перадлазніку леваруч вас чакаюць абсалютна бясплатныя кнігі на бук-кросінгу (хіба не забудзьцеся прынесці што-небудзь прачытанае наўзамен). Тым часам праваруч адкрываецца ўцешны  краявід для вока бюджэтнага пакупніка. Кнігі за 2 і 3 тысячы (часам сярод іх пракідваюцца цалкам прыстойныя кнігі, напрыклад падшыўка “Фрагмэнтаў” і “Палёт дубовага ліста” Майка Галдзянкова). Тутсама, на паліцы зверху, почасту ляжаць абсалютна дармавыя дыскі часопіса 34mag.net і каляндарыкі.

Пойдзем далей, вы мінаеце дзвюхстворкавыя дзверы і адразу-адразу праваруч бачыце палічку цалкам застаўленую 5-тысячнымі кніжкамі. Тут ужо ўвогуле песня. “Звяры-суайчыннікі” Сяргея Харэўскага, чэшскі раман “Гук сонечнага гадзінніка” (у цвёрдай вокладцы, дарэчы) і шмат чаго яшчэ.

На касе ля прадавачкі вас чакаюць бясплатныя каляндарыкі на 2012 год і закладкі прэміі  Гедройца.

Ці варта нагадваць, што ў кнігарні самыя ніжнія паліцы аддадзеныя букіністам, дзе цэны такія ж невысокія.

Дык вось, вэлкам ту ўай-букшоп!

кнігарня логвінаЎ. Пачынай эканоміць на

Previous post Next post
Up