Пра вайну

Feb 28, 2012 23:56

Толькі сёння ўдзень размаўляў з нямецкім амбасадарам, абмяркоўвалі санкцыі, а ўвечары яго ўжо адклікаюць... Канфлікт набірае абароты. А з іншага боку крокі Менску какбэ вельмі абмежаваныя, на радыкальныя дзеянні ён ня здатны, гандлёвыя кантакты перарываць - самагубства, разрываць дыпстасункі - слабо. Такога не было нават у 1998. Пройдуць расейскія ( Read more... )

канфлікты, Беларусь-ЕС, санкцыі

Leave a comment

Comments 5

kurt_bielarus February 29 2012, 09:42:44 UTC
Здаецца, чалавеку на чале краіны ўжо абсалютна пляваць на гэтую краіну.

Reply

lipski February 29 2012, 11:09:45 UTC
Але яму не пляваць на ўласную ўладу. І ў яго сваё ўяўленне пра краіну і яе патрэбы.

Reply

kurt_bielarus February 29 2012, 11:29:43 UTC
Так, на сваю ўласную ўладу яму не пляваць. Наконт існаваньня ўяўленьня пра патрэбы краіны як нейкай каштоўнасьці ў галаве гэтага чалавека - маю вялікія сумнівы.

Reply


drak_hamster February 29 2012, 22:48:33 UTC
Дзяніс, здаецца, парадокс і трагедыя ў тым, што абадва бакі сьвядома да такога разьвіцьця падзеяў ішлі і загадзя рыхтаваліся. Аблічыцельные кіна пра пасольствы, якія не за дзень рыхтуюцца, зараз выглядаюць у зусім іншым сьвятле. І хуткасьць рашэньня пра адкліканьне ўсіх паслоў ЭЗ гранічна ўражвае з ўлікам звычайнай хуткасьці рэакцыі ЭЗ на хто б то ні было. Калі толькі гэтая рэакцыя не падрыхтаваная загадзя.

Reply

lipski March 3 2012, 20:50:37 UTC
Мяркую, рыхтаваліся да ўсяго. Як і заўжды. А атрымалася, тое, што атрымалася. Менск думаў, што не будзе разглядацца пытанне, і з Варшавай перад гэтым размаўляў наконт гэтага. Але Радэк перастрахаваўся. З іншага боку, калі б забанілі 135 чалавек як меркавалася, дык беларусы планавалі адказаць дыпламатычным дэмаршам, планам Б, значыцца. Але ЕС уключыў толькі 21 прозвішча, і што было рабіць? Пайшла ў ход загатоўка - план Б. Таму ўсё выглядала досыць рэзка. Плюс, я думаю, яшчэ ёсць разлік пераламіць увогуле парадыгму адносінаў з ЕС - каб было як з Узбекістанам, ці Казахстанам. Маўляў, да, скіфы мы, и няма чаго нас перавучваць.

Reply


Leave a comment

Up